Нейтрынныя асцыляцыі

Нейтрынныя асцыляцыі — ператварэнні нейтрына (электроннага, мюоннага або таоннага) у нейтрына іншага віду (пакалення), ці ж у антынейтрына. Тэорыя прадказвае наяўнасць закона перыядычнага змянення імавернасці выяўлення часціцы пэўнага віду ў залежнасці ад ўласнага часу, які прайшоў з моманту стварэння часціцы.

Фізіка за межамі Стандартнай мадэлі
Стандартная мадэль

Ідэя нейтрынных асцыляцый была ўпершыню выказана савецка-італьянскім фізікам Б. М. Пантэкорва ў 1957 годзе[1].

Наяўнасць нейтрынных асцыляцый важна для вырашэння праблемы сонечных нейтрына.

Асцыляцыі ў вакууме правіць

Мяркуецца, што такія ператварэнні — следства наяўнасці ў нейтрына масы або (для выпадку ператварэнняў нейтрына ↔ антынейтрына) незахавання лептоннага зарада пры высокіх энергіях.

Стандартная мадэль у першапачатковай версіі не апісвае масы нейтрына і іх асцыляцыі, аднак іх можна ўключыць у гэтую тэорыю з дапамогай параўнальна невялікай мадыфікацыі — ўключэння ў агульны лагранжыян масавага члена і PMNS-матрыцы змешвання нейтрына.

Вакуумныя асцыляцыі выяўленыя для атмасферных, рэактарных і паскаральнікавых нейтрына. Для сонечных нейтрына вакуумныя асцыляцыі могуць быць субдамінантным працэсам, але пакуль існаванне гэтага тыпу асцыляцый для іх не пацверджана, у адрозненне ад асцыляцый у рэчыве (эфект Міхеева — Смірнова — Вольфенштэйна, гл. ніжэй).

Калі маса нейтрына роўная нулю (а яе значэнне пакуль невядома) альбо масы ўсіх тыпаў нейтрына роўныя, то такі працэс, тэарэтычна, не павінен мець месца.

Асцыляцыі ў рэчыве правіць

Нейтрынныя асцыляцыі ў рэчыве абумоўлены наяўнасцю ў нейтрына эфектыўнай масы ў асяроддзі, ненулявой незалежна ад наяўнасці ў нейтрына масы. Такія асцыляцыі рэзка ўзмацняюцца пры руху пучка нейтрына ў рэчыве са шчыльнасцю, якая плаўна змяняецца, ў момант, калі эфектыўныя масы двух тыпаў нейтрына становяцца блізкія адна да аднае (для гэтага неабходна таксама, каб розныя тыпы нейтрына па-рознаму ўзаемадзейнічалі з рэчывам, гэта значыць каб эфектыўныя патэнцыялы нейтрына ў асяроддзі залежалі ад шчыльнасці асяроддзя па-рознаму). Гэты эфект завецца эфектам Міхеева — Смірнова — Вольфенштэйна і лічыцца асноўнай прычынай эксперыментальна знойдзенага недахопу электронных нейтрына ў патоку нейтрына ад Сонца.

Зноскі

  1. Б. Понтекорво. Мезоний и антимезоний. Журнал экспериментальной и теоретической физики, Т.33, C.549—551 (1957)

Літаратура правіць