Нектарніцы, нектарніцавыя, нектаркі (Nectariniidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб'інападобных.

Нектарніцы

Aethopyga christinae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nectariniidae Vigors, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178807
NCBI  135425
EOL  1636
FW  372591

Выдзяляецца 16 родаў, 139 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Жывуць у лясах, садах, зарасніках кустоў, гарах. Робяць сезонныя міграцыі, звязаныя з масавым цвіценнем раслін, удзельнічаюць у іх апыленні.

Даўжыня да 25 см, маса да 20 г. Дзюба доўгая, тонкая, часта выгнутая, краі наддзюб'я злёгку зазубраныя. Афарбоўка самцоў яркая, з металічным адлівам, самак — зеленавата-шэрая. У некаторых відаў самцы і самкі афарбаваны аднолькава, у цьмяныя колеры. Кормяцца насякомымі, павукамі, пладамі, нектарам кветак (адсюль назва).

Класіфікацыя правіць

У сямействе нектарніц 16 родаў з 139 відамі[1]:

Зноскі

  1. Сямейства Nectariniidae Архівавана 15 красавіка 2013. у Спісе птушак свету Міжнароднага саюза арнітолагаў (IOC World Bird List version 3.2)

Літаратура правіць