Нелсан Алівейра

партугальскі футбаліст

Не́лсан Міге́л Ка́штру Аліве́йра (парт.: Nelson Miguel Castro Oliveira; нар. 8 жніўня 1991, Барселуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2012—2017).

Футбол
Нелсан Алівейра
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нелсан Мігел Каштру Алівейра
Нарадзіўся 8 жніўня 1991(1991-08-08)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1999—2002 Партугалія Санта-Марыя
2002—2003 Партугалія Спортынг (Брага)
2003—2004   Партугалія Байру Мізерэкордыя
2004—2006 Партугалія Спортынг (Брага)
2006—2009 Партугалія Бенфіка
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2016 Партугалія Бенфіка 12 (0)
2010   Партугалія Рыу Аві 10 (0)
2010—2011   Партугалія Пасуш ды Ферэйра 23 (4)
2012—2013   Іспанія Дэпартыва Ла-Карунья 30 (4)
2013—2014   Францыя Рэн 30 (8)
2015   Уэльс Суонсі Сіці 10 (1)
2015—2016   Англія Нотынгем Форэст 28 (9)
2016—2019 Англія Норвіч Сіці 65 (19)
2019   Англія Рэдынг 10 (3)
2019—2021 Грэцыя АЕК 52 (20)
2021—2023 Грэцыя ПАОК 37 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Партугалія Партугалія (да 16) 9 (3)
2007—2008 Партугалія Партугалія (да 17) 11 (3)
2008—2010 Партугалія Партугалія (да 19) 27 (9)
2010—2011 Партугалія Партугалія (да 20) 19 (8)
2011 Партугалія Партугалія (да 21) 4 (2)
2012—2017 Партугалія Партугалія 17 (2)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Нелсан Алівейра з’яўляецца выхаванцам клуба «Брага»[2]. Ва ўзросце 15 гадоў ён перайшоў у «Бенфіка». Улетку 2008 года ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клуба «Эштарыл-Прая». Таксама галоўны трэнер «Бенфікі», Кіке Санчэс Флорэс, выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЕФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле не выйшаў. Пасля гэтага, Алівейра вярнуўся ў моладзевы склад клуба. У студзені 2010 года форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыу Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лейшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж года Нелсан быў арандаваны іншым клубам, «Пасуш ды Ферэйра». 12 верасня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а праз месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).

У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бенфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманенсі» на Кубак Партугаліі[3]. 18 студзеня Алівейра ўпершыню правёў увесь матч за «Бенфіку» ў гульні супраць клуба «Санта-Клара» на Кубак лігі (2:0)[4]. Праз месяц форвард забіў за клуб першы мяч, забіўшы ў браму «Марытыму» ў матчы Кубка лігі[5]. Па стане на 31 ліпеня 2012 года Алівейра на правах арэенды перайшоў у іспанскі «Дэпартыва»[6]. 20 жніўня Нелсан дэбютаваў у Ла Лізе матчам супраць «Асасуны». У гэтым матчы Алівейра забіў свой першы гол за галісіянцаў, а на 90 хвіліне ў адным контрнападаў забіў і другі мяч[7].

26 ліпеня 2013 года Алівейра быў аддадзены ў арэнду клуб Лігі 1 «Рэн»[8], дзе за сезон здолеў забіць 8 галоў. 23 снежня 2014 года на афіцыйным сайце «Бенфікі», з’явілася інфармацыя, што ігрок правядзе рэшту сезона ў клубе «Суонсі Сіці»[9].

У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду англійскаму клубу «Нотынгем Форэст» да канца сезона 2015/16. 30 жніўня 2016 года перайшоў у «Норвіч Сіці».

У студзені 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Рэдынга». У ліпені 2019 года перайшоў у грэчаскі АЕК, а ў ліпені 2021 года перабраўся ў ПАОК. Пакінуў клуб з Салонікаў па закачэнні сезона 2022/23.

Міжнародная кар’ера правіць

29 лютага 2012 года Алівейра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы[10].

Дасягненні правіць

Бенфіка

Заўвагі правіць

  1. Nélson Oliveira // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jovens Promessas: Nélson Oliveira. academia-de-talentos.com
  3. Taca: Portimonense 0-2 Benfica Архівавана 22 красавіка 2012.. portugoal.net
  4. Taca da Liga round-up Архівавана 22 студзеня 2012.. portugoal.net
  5. Taca da Liga semi-finals set Архівавана 7 верасня 2012.. portugoal.net
  6. «Nélson Oliveira: El Deportivo es una gran oportunidad para mí» Архівавана 24 снежня 2014.. ABC.
  7. Depor start with a win Архівавана 20 чэрвеня 2018.. ESPN Soccernet.
  8. Nelson Oliveira, nouvel attaquant du SRFC. Rennes FC
  9. Nélson Oliveira emprestado ao Swansea até ao final da época Архівавана 23 снежня 2014.. S.L. Benfica.
  10. Poland mark Warsaw milestone with Portugal draw. uefa.com

Спасылкі правіць