Непальцы, непалі (саманазва: кхасы, парбатыя — «горныя», гуркхі) — народ у Непале. Колькасць у Непале 9 млн.чалавек. Жывуць таксама ў Індыі (1,8 млн.). Адносяцца да розных тыпаў паўднёвай галіны вялікай еўрапеодінай расы. Гавораць на мове непалі (найпалі, кхас-кура, гаркхалі, парбатыя) індаарыйскай групы індаеўрапейскай сям’і. мае дыялекты. Мова служыць для міжнацыянальных зносін народаў Непала. Часткова распаўсюджана англійская мова. Пісьменнасць на аснове дэванагары. Вернікі — пераважна індуісты.

Продкі непальцаў — кхасы, узгадваюцца ў індыйскіх крыніцах 1-га тыс.да н.э. Фарміраванне кхасаў звязана з міграцыяй індаарыйскага насельніцтва з Індыі. Да 13-14 стагоддзяў на аснове зруху з чатскай магараў, гурунаў і інш.склаўся кхаскі этнас, які паслужыў ядром фарміравання гурхаў.

Літаратура правіць

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988