Нептун (берагавы ракетны комплекс)

РК-360МЦ «Нептун» — украінскі берагавы ракетны комплекс, прызначаны для знішчэння караблёў розных класаў і берагавых цэляў. Распрацавана канструктарскім бюро «Луч».

комплекс «Нептун»

Гісторыя правіць

Комплекс «Нептун» з крылатымі ракетамі для паражэння караблёў пачалі распрацоўваць з 2014 года пасля фактычнай страты Украінай свайго флоту. Упершыню яго паказалі шырокай публіцы ў кастрычніку 2019 года. Афіцыйна прынялі на ўзбраенне яшчэ ў 2020 годзе, аднак рэальна першы і пакуль што адзіны дывізіён ракет паступіў у войска толькі ў студзені 2022 года.

Да 2025 года планавалі стварыць тры дывізіёны наземнага базавання «Нептуна».

Апісанне правіць

Комплекс абсталяваны крылатымі ракетамі Р-360, максімальная дальнасць паражэння якімі складае 280 км над морам. Могуць выводзіць з ладу судны танажнасцю да 5 тысяч тон ‒ вялікія дэсантныя караблі, эсмінцы, крэйсеры або карветы.

Комплекс складаецца з пускавой ўстаноўкі з 4 ракетамі, машыны для зарадкі, транспартнай машыны і мабільным камандным пунктам. Комплекс разгортваецца за 15 хвілін, страляе з маршу. На перазарадку патрабуецца 7-8 хвілін.

Адзін дывізіён можа перакрыць 600 км берага.

Выкарыстанне правіць

14 красавіка 2022 года, падчас уварванне Расіі ва Украіну, украінскае камандаванне заявіла, што расійскі флагманскі крэйсер «Масква» быў падбіты супрацькарабельнамі ракетамі «Нептун»[1].

Зноскі