Нехантукет (саманазва: Naïantukq-ut, літаральна «людзі звілістых вод») — алганкінскі народ, карэнныя насельнікі ЗША. Агульная колькасць (1998 г.) — каля 100 чал.

Нехантукет
Naïantukq-ut
Рассяленне нехантукет каля 1620 г.
Агульная колькасць 100
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова неантык
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы пеквот, нарагансет, моэган

Нехантукет насялялі ўсходняе ўзбярэжжа сучасных ЗША паміж вусцем ракі Канектыкут і паўднёвым захадам Род-Айленда. Займаліся рыбалоўствам, збіральніцтвам, паляваннем і ручным земляробствам.

Першы кантакт з галандскімі маракамі быў усталяваны ў 1614 г. У выніку ўварвання пеквот тэрыторыя, населеная нехантукет, была разарвана на заходнюю і ўсходнюю часткі. На момант заснавання Плімуцкай калоніі заходнія нехантукет жылі на поўдні Канектыкута, а ўсходнія — на паўднёвым захадзе Род-Айленда і востраве Блок. У 1620 г. іх агульная колькасць набліжалася да 1600 чалавек. Заходнія нехантукет знаходзіліся ў залежнасці ад пеквот. Усходнія падтрымлівалі саюз з нарагансет.

У 16371638 гг. заходнія нехантукет падтрымалі пеквот у войнах з англічанамі і іх саюзнікамі, але ў выніку пацярпелі паражэнне і панеслі вялізарныя страты. Каля 100 палонных, якія выжылі, былі перададзены пад кантроль моэган. У пачатку XIX ст. на ўзбярэжжы Канектыкута налічвалася толькі некалькі сем’яў нехантукет. У іх карыстанні была рэзервацыя плошчай 121,4 га. Пасля заканчэння вайны караля Філіпа у 1680 г. усходнія нехантукет разам з нарагансет былі пераселены ў рэзервацыю ў Чарлстаўне.

Да 1870 г. улады Канектыкута дэкларавалі выміранне нехантукет, зямля іх рэзервацыі была прададзена. Аднак у 1998 г. у Канектыкуце налічвалася 35 сем’яў, што атаяснялі сябе з гэтым народам. Імі была створана некамерцыйная арганізацыя «Племя і нацыя нехантукет». Яна звярнулася з петыцыяй аб прызнанні.

Спасылкі правіць