Новае Забалоцце

былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Но́вае Забало́цце — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Новае Забалоцце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Новае Забалоцце на карце Беларусі ±
Новае Забалоцце (Беларусь)
Новае Забалоцце
Новае Забалоцце (Гомельская вобласць)
Новае Забалоцце

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (5 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Размяшчэнне правіць

За 24 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 50 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Побач аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель. Уздоўж кароткай шыротнай вуліцы драўляныя хаты сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі пераважна з вёскі Забалоцце, уваходзіў у склад Забалоцкага сельсавета. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. З 16 ліпеня 1954 года пасёлак у складзе Рагінскага сельсавета[1]. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года пасёлак у складзе Халоцкага сельсавета[2], з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[3].

Скасаваны ў 1996 годзе.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1959 год — 68 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары (5 сем’яў) пераселены.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).