Новасібірск

горад у Расіі, цэнтр Новасібірскай вобласці

Новасібірск (руск.: Новосибирск, да 1926 года — Нова-Нікалаеўск) — трэці па колькасці насельніцтва горад Расіі, найбуйнейшы горад яе азіяцкай часткі, адміністрацыйны цэнтр Сібірскай федэральнай акругі, Новасібірскай вобласці і Новасібірскага раёна (у склад апошняга не ўваходзіць), цэнтр Заходне-Сібірскага эканамічнага раёна. Горад абласнога значэння, утварае муніцыпальнае ўтварэнне горад Новасібірск са статусам гарадской акругі. Месца знаходжання Паўнамоцнага прадстаўніцтва Прэзідэнта РФ у Сібірскай федэральнай акрузе, прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, Пятага апеляцыйнага суда агульнай юрысдыкцыі і Касацыйнага ваеннага суда.

Горад
Новасібірск
руск.: Новосибирск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1893
Першая згадка
Плошча
500 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 625 631 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 383
Паштовы індэкс
630000–630992, 901073, 901077
Афіцыйны сайт
Новасібірск на карце Расіі
Новасібірск (Расія)
Новасібірск
Новасібірск (Расія)
Новасібірск

Цэнтр Новасібірскай агламерацыі. Найбуйнейшы гандлёвы, дзелавы, культурны, транспартны, адукацыйны і навуковы цэнтр Сібіры.

Заснаваны ў 1893 годзе, статус горада атрымаў 28 снежня 1903 (10 студзеня 1904) года. Насельніцтва — 1 635 338 чалавек (2023), самы шматнаселены горад азіяцкай часткі Расіі і самае вялікае ў Расіі муніцыпальнае ўтварэнне — горад без статусу суб’екта Расійскай Федэрацыі.

Размешчаны на абодвух берагах ракі Об побач з Новасібірскім вадасховішчам, утвораным на Обі, перагароджанай плацінай Новасібірскай ГЭС. Тэрыторыя горада — 502,7 км².

Гісторыя правіць

Узнік у 1893 годзе як Новая вёска разам з будаўніцтвам чыгуначнага маста цераз р. Об, пры правядзенні Транссібірскай магістралі. У 1894 годзе Новая вёска перайменавана ў пасёлак Аляксандраўскі, а ў 1895 годзе — у пасёлак Нованікалаеўскі, пераўтвораны ў снежні 1903 года (па новым стылі — у студзені 1904 года) у горад Нованікалаеўск Томскай губерні. У 1902 годзе ў чыгуначным дэпо была створана першая сацыял-дэмакратычная група. Савецкая ўлада ў горадзе абвешчана 13 (26) снежня 1917 года. 26 мая 1918 года ўлада ў Нованікалаеўску перайшла ў рукі белагвардзейскага ўрада, а 18 лістапада 1918 — калчакоўцаў. 14 снежня 1919 года горад заняты Чырвонай Арміяй. У 1921-25 гадах — цэнтр Нованікалаеўскай губерні, з 1925 — акруговы горад Сібірскага краю. З 1930 года Новасібірск — цэнтр Заходнесібірскага краю, з 1937 — Новасібірскай вобласці У 1930-я гады Новасібірск ператварыўся ў буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 у горадзе былі размешчаны многія прамысловыя прадпрыемствы і насельніцтва, эвакуіраваныя з заходніх раёнаў СССР.

Прамысловасць правіць

 
Новасібірская ЦЭЦ-5

Новасібірск — адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Заходняй Сібіры. Звышвысокая канцэнтрацыя прамысловай вытворчасці; тры чвэрці ўсёй прамысловай прадукцыі Новасібірскай вобласці вырабляецца ў горадзе. Інстытут тэрытарыяльнага планавання «Урбаніка» ў 2013 годзе ацаніў агульны аб’ём прамысловай вытворчасці горада ў 158,3 млрд рублёў, змясціўшы Новасібірск на 43 месца ў рэйтынгу прамысловых гарадоў Расіі. Аснову прамысловага сектара горада складаюць каля 230 буйных і сярэдніх у асноўным высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Вядучымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца энергетыка, газазабеспячэнне, водазабеспячэнне, металургія, металаапрацоўка, машынабудаванне, на іх долю прыпадае 94 % усёй прамысловай вытворчасці горада.

Найбуйнейшымі прамысловымі кампаніямі горада з’яўляюцца: Рэгіянальныя электрычныя сеткі, Новасібірскі завод хімканцэнтратаў (атамная прамысловасць), Сібірская харчовая кампанія, камбінат паўфабрыкатаў «Сібірскі Гурман», кампанія «Праксіма», птушкафабрыка «Кастрычніцкая», КДВ Новасібірск (харчовая прамысловасць), Элсіб, НДІ вымяральных прыбораў — Новасібірскі завод ім. Камінтэрна (машынабудаванне, радыётэхніка), Новасібірскі прыладабудаўнічы завод (машынабудаванне), Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна (чорная металургія), завод «Ферум» (чорная металургія), Новасібірскі патронны завод, ВПК-Ойл, Сібіяр (хімічная і нафтахімічная прамысловасць), завод «Экран» (шкляная прамысловасць), Газпрам міжрэгіёнгаз Новасібірск (размеркаванне і рэалізацыя газу).

Адукацыя правіць

Культура правіць

Музеі правіць

Тэатры правіць

Кінатэатры правіць

У горадзе больш за 20 дзеючых кінатэатраў, найстарэйшымі з якіх з’яўляюцца кінатэатр ім. У. Маякоўскага (1923 год, раней называўся «Раскіно» і «Саўкіно»), «Перамога» (1926 год — «Пралеткіно» і «Кастрычнік»), «Аўрора», «Гарызонт». Ёсць залы з падтрымкай стэрэафільмаў. У горадзе працуе кінатэатр «Сінема Парк» з залай IMAX і IMAX 3D, а таксама кінатэатры з падтрымкай тэхналогіі 4D.

Транспарт правіць

 
Чыгуначны вакзал Новасібірск-Галоўны

З Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн, Новасібірскі трамвай, Новасібірскі аўтобус і Новасібірскі тралейбус.

У горадзе ёсць 3 аўтамабільныя масты цераз Об — Дзімітраўскі, Акцябрскі, Бугрынскі. Дадатковая пераправа — цераз плаціну ОбГЭС. Вядзецца будаўніцтва чацвёртага моста ў створы вуліц Іпадромскай і Станцыйнай (групай «ВІС»[3][4]). У Новасібірскім раёне каля пасёлка Мочышча знаходзіцца паўночны мост праз Об, ён выкарыстоўваецца транзітным транспартам і жыхарамі Новасібірска для выезду з горада. У межах горада размешчаны 2 вялікія аўтамабільныя масты цераз раку Іня.

Спорт правіць

Славутасці правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць