Но́вая Фра́нцыя (фр.: Nouvelle-France) — агульная назва французскіх уладанняў у Паўночнай Амерыцы (1534—1763). У розны час у склад Новай Францыі ўваходзілі:

калонія Францыі
Новая Францыя
Vice-royauté de Nouvelle-France
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Marche Henri IV[d]
Новая Францыя
Новая Францыя
 >
1534 — 1763

Сталіца Квебек
Мова(ы) французская
Афіцыйная мова французская
Рэлігія каталіцызм
Грашовая адзінка ліўр
Форма кіравання абсалютная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Тэрыторыі Новай Францыі да 1713 г.
 
Тэрыторыі Новай Францыі да 1750 г.

У 1534 годзе французскі мараплавец Жак Карцье абвясціў Канаду ўласнасцю караля Францыі. Але спробы заснаваць паселішчы скончыліся няўдачай. Сапраўдная каланізацыя была пачата толькі ў 1604 годзе з падачы Самюэля дэ Шамплена. У 1605 годзе ў Акадзіі быў заснаваны горад Порт Раяль (сёння горад Анапаліс у Новай Шатландыі). У 1608 годзе Шамплен заснаваў горад Квебек, які і стаў сталіцай Французскай Канады. 17 мая 1642 года Поль Шамедзі дэ Мезанёў заснаваў Манрэаль.

Найбольшае пашырэнне меж Новай Францыі звязана з дзейнасцю графа дэ Франтэнака (губернатар у 1672—1682 гадах) Пры яго фінансавай падтрымцы Ла Саль у 1681—1682 гадах праплыў па ўсёй даўжыні Місісіпі і абвясціў усю яе даліну ўладаннем французскага караля.

У 1718 годзе заснаваны Новы Арлеан (фр.: Nouvelle-Orléans), які стаў сталіцай новай калоніі — Луізіяны (назва, якую даў ла Саль у гонар французскага караля Людовіка (Луі) XIV).

Падчас Сямігадовай вайны (1756—1763) Новую Францыю захапілі англічане. Паводле Парыжскага дагавора 1763 года Францыя адмовілася ад сваіх амерыканскіх уладанняў на карысць Англіі і (часткова) Іспаніі.

Канадскі Квебек дагэтуль застаецца тэрыторыяй, дзе пераважае французская мова і культура; Манрэаль — адзін з найбуйнейшых франкамоўных гарадоў у свеце. Французскія культурныя і прававыя традыцыі захоўваюцца ў Луізіяне.

Гл. таксама правіць