Нона Віктараўна Мардзюкова

Нона Віктараўна Мардзюкова (сапраўднае імя — Наябрына; 19252008) — савецкая і расійская кінаактрыса, лаўрэат Сталінскай прэміі (1949), Народная артыстка СССР (1974).

Нона Віктараўна Мардзюкова
Дата нараджэння 25 лістапада 1925(1925-11-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2008(2008-07-06)[2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Вячаслаў Васілевіч Ціханаў і Vladimir Soshalsky[d]
Дзеці Vladimir Tikhonov[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Кар’ера 1948-2008
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Дружбы народаў  — 1985 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1975
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Народны артыст СССР— 1974 Народны артыст РСФСР— 1969 Заслужаны артыст РСФСР — 1965 Прэмія Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — 2001 Сталінская прэмія — 1949 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1973
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0603314
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 25 лістапада 1925 года ў станіцы Канстанцінаўская Данецкай вобласці.

Яшчэ з дзіцячых гадоў яна марыла здымацца ў кіно, але вайна перашкодзіла спраўдзіцца яе планам. У акупацыі ў Краснадарскім краі ёй прыходзілася хавацца ад гітлераўцаў, каб пазбегнуць адпраўкі на прымусовыя працы ў Германію.

У 1945 годзе паступіла ва УДІК, у акцёрскую майстэрню Барыса Бібікава і Вольгі Пыжовай. Скончыла яго ў 1950 годзе. У 1950—1991 — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра.

У 1948 годзе дэбютавала ў ролі Ульяны Грымотнай у фільме кінарэжысёра С. А. Герасімава «Маладая гвардыя». Першапачаткова на гэту ролю рэжысёр планаваў узяць Клару Лучко, але яна захварэла і яму прыйшлося ўзяць на гэту ролю Нону Мардзюкову. Дэбют апынуўся ўдалым, за гэту ролю Мардзюкова атрымала Сталінскую прэмію.

Яшчэ ў перыяд навучання ва УДІКе Нона Мардзюкова выйшла замуж за Вячаслава Ціханава, з якім пражыла ў шлюбе 13 год. Іх сын, Уладзімір Ціханаў таксама стаў кінаакцёрам.

За ўвесь час сваёй творчай кар’еры Нона Мардзюкова знялася ў 62 фільмах.

Увечары 6 ліпеня 2008 года на 83-м годзе жыцця Нона Віктараўна сканала.[3]

Пахаваная 9 ліпеня 2008 года на Кунцаўскіх могілках Масквы побач з сынам. Паводле апошняй волі Мардзюковай, грамадзянская паніхіда не праводзілася. Адпяванне прайшло ў храме Спаса Нерукатворнай Выявы на Сетуні. Развітацца з ёй прыйшлі шматлікія дзеячы культуры і мастацтва — Юрый Саломін, Мікіта Міхалкоў, Рыма Маркава, Яўген Міронаў, Аляксандр Панкратаў-Чорны, Сяргей Гармаш, Ларыса Лужына, Ірына Разанава, Наталля Варлей.

Зноскі

  1. Мордюкова Нонна Викторовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://echo.msk.ru/news/525692-echo.html
  3. Не стало Нонны Мордюковой (руск.)

Спасылкі правіць