Нос (марскі тэрмін)

Нос — пярэдняя частка судна, процілеглая карме. Зроблены такім чынам, каб скараціць да мінімуму супраціўленне вады. Пярэдні ўскраек носа судна называецца фарштэўнем.

Нос судна
Бульбавы нос

Даўней на носе карабля мацаваліся фігурныя ростры.

Корпус судна ў раёне носа мае больш узмоцнены набор, што дае судну магчымасць штармаваць носам да хвалі і ветру і рабіць першы дотык да прычала насавой часткай судна (скулой судна) падчас швартовых аперацый. Таксама, па гэтай прычыне, у выпадку калі судна не можа пазбегнуць сутыкнення з іншым суднам ці з іншымі перашкодамі (скалы, рыфы, плаваючыя прадметы, прычал і да т.п.) пажадана першы ўдар прыняць носам (ці на нос).

Нос бывае прамы, з нахільным фарштэўнем, ледакольны, кліперскі, бульбавы і інш.[1]

Зноскі

  1. ВМС для юношества 1988.

Літаратура правіць

  • Нос судна // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов (руск.) / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд.. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 275. — 560 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2.
  • Нос корабля́ (судна) // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 275. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.

Спасылкі правіць