Ночвы, начоўкі ― у беларускім побыце выдзеўбанае з дрэва карыта, пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Рабілі ночвы з ліпавага або асінавага цурбана, колатага напалову. Нутро выдзёўбвалі цяслой, сценкі і дно згладжвалі разцом. Тыповыя памеры прыкладна: даўжыня 1,5 м, шырыня 50 см, вышыня каля 30 см.

Ночвы

Ночвы ў сялянскай гаспадарцы правіць

У вялікіх ночвах секлі капусту, мяса для каўбас, мылі бялізну, купалі дзяцей, у меншых (апалушках) правейвалі зерне і крупы, у маленькіх (таўчанках) таўклі для прыпраў сала, мак і інш[1]. Драўляныя ночвы ў сялянскім беларускім побыце ўжываліся да сярэдзіны XX стагоддзя, металічныя ж сустракаюцца і цяпер.

У рускай сялянскай гаспадарцы Тлумачальны слоўнік жывой вялікарускай мовы У. І. Даля вызначае ночвы як невялікае танкасценнае корытце, прызначанае выключна для працы з мукой і збожжам, часам гэта і латок[2].

Пры першым купанні неўмаляткі, ў ночвы клалі 9 вугольчыкаў. На працягу першай паловы года дзіцяці, ваду, у якой купалі дзіця, вылівалі ў падпечак. У іншых мясцінах у ночвы клалі соль і лекавыя травы, сярэбраную манету ― каб дзіця расло чыстым, здаровым і багатым[3][4].

У Беларусі ночвы ўжываўся пры народным лячэнні дзіцяці ад сурокаў. Дзіця клалі пад ночвы з вадой каля парога хлява і праганялі праз гэтыя ночвы свіней. З ночваў потым мыліся, каб сурокі сышлі. Ночвамі накрывалі хворых пры эпілепсычных прыпадках, потым перасякалі сякерай курынае крыло[5].

Ночвы апеты ў вершах беларускага класіка Пятруся Броўкі[6].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Цітоў В. С. Начоўкі // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1989. — С. 365.
  2. Ночвы ў Тлумачальным слоўніку У. І. Даля.
  3. С. Санько і інш. Печ // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. — Мн.: Беларусь, 2006.
  4. Палуян А. М. Лексіка радзінна-хрэсьбіннай абраднасці Гомельшчыны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  5. Філіпенка У. С. Сімвалічныя (магічныя) прыёмы прафілактыкі, дыягностыкі і лекавання хвароб у беларусаў Падзвіння // Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып. 1. Народная медыцына беларусаў Падзвіння. У 2 ч. Ч. 1 / склад. А. У. Лобач, У. С. Філіпенка. — Наваполацк: ПДУ, 2006. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2019.
  6. Начоўкі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Титов В. С. Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941): Этнографические очерки бондарного промысла и изготовление транспортных средств. ― Мн., 1976
  • Кухаронак Т. І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: Канец ХІХ – ХХ ст. Т. І – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 126 с.

Спасылкі правіць