Ноўкінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Но́ўкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ноўка.

Ноўкінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ноўка
Дата ўтварэння 22 снежня 1960
Насельніцтва (2019) 4 899
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 212
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 22 снежня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Рудакоўскага і Русакоўскага сельсаветаў[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 45 населеных пунктаў[2]. У 2011 годзе скасавана вёска Баронікі (увайшла ў склад Віцебска)[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (38 населеных пунктаў) — 5265 чалавек[4], з іх 88,4 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 4899 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2011 г. № 18 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Витебска и Витебского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.