«Но пасара́н» (ісп.: ¡No pasarán!, фр.: Ils ne passeront pas — «Яны не пройдуць») — палітычны лозунг, які выказвае цвёрды намер абараняць сваю пазіцыю.

On Ne Passe Pas!

Упершыню факт ужывання гэтага лозунгу зафіксаваны падчас бітвы пры Вердэне ў 1916 годзе французскім генералам Раберам Нівелем (хоць часам ён прыпісваецца яго начальніку, тады камандуючаму Другой арміяй, Філіпу Петэну). Гэтыя словы ў форме 'On ne passe pas!' з'яўляліся таксама на прапагандысцкіх плакатах пасля другой бітвы на Марне і пасля выяўляліся на эмблемах гарнізонаў лініі Мажыно.

У беларускую мову гэты лозунг патрапіў з іспанскай. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі яго выкарыстоўвала Далорэс Ібаруры, зрабіўшы гэтыя словы адным з сімвалаў антыфашысцкага руху. Адказам паслужыла фраза Франсіска Франка «Hemos pasado» («Мы прайшлі»), сказаная ім пасля падзення Мадрыда.

Гл. таксама правіць