Нутстаражытнаегіпецкая багіня неба і зорак.

Нут
багіня неба
Міфалогія старажытнаегіпецкая
Пол жанчына
Бацька Шу
Маці Тэфнут
Муж Геб
Дзеці Асірыс, Ісіда, Сет, Нефтыда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міфалогія правіць

Нут
у іерогліфах
W24 t
N1

Нут лічыцца адной з найбольш старажытных багінь, якіх шанавалі жыхары даліны Ніла. Згодна пазнейшай міфалогіі, Нут і Геб былі дзецьмі багоў Шу і Тэфнут.

Пасля сталення сястра і брат сталі мужам і жонкай. Гарачае каханне прывяло да таго, што Нут пакінула сваё месца і спусцілася на зямлю, так што сусвет апанавала цемра. Шу быў вымушаны спыніць каханне сваіх дзяцей і падзяліць іх. Аднак у выніку гэтага кахання нарадзіліся багі Асірыс, Ісіда, Сет. Лічылася, што ўжо пасля падзелу Нут мела сувязь з Тотам. Сярод яе дзяцей называлі бога Ра.

Аблічча правіць

Нут часцяком малявалі як дзяўчыну з пасудзінай на галаве. Знак пасудзіны таксама прысутнічае ў іерагліфічным напісанні яе імя. Лічыцца, што пасудзіна ўвасабляла жаночую вантробу, была сімвалам мацярынства.

У ніжнім Егіпце галоўным сімвалам Нут з'яўляўся Млечны Шлях. На выяве ў магільні Рамсеса VI Нут выглядае як нябесная арка.

Вядомы выявы Нут у вобразе мацёры з парасятамі або нябеснай каровы са знакамі сонца і месяца.

Шанаванне правіць

Галоўным культавым цэнтрам Нут быў горад Геліёпаль. У Мемфісе быў пабудаваны храм Нут, дзе яе шанавалі як лякарку. Выявы багіні часцяком малявалі ў магільнях або ва ўнутранай частцы саркафагаў. Магчыма, гэта звязана з тым, што Нут як Млечны Шлях павінна была прывесці душу ў краіну памерлых.

Спасылкі правіць