Нью-Ёркская фондавая біржа

Нью-Ёркская фондавая біржа (англ.: New York Stock Exchange, NYSE) — галоўная фондавая біржа ЗША, найбуйнейшая ў свеце. Сімвал фінансавай магутнасці ЗША і фінансавай індустрыі наогул. На біржы вызначаецца сусветна вядомы індэкс Доу-Джонса для акцый прамысловых кампаній (англ.: Dow Jones Industrial Average), а таксама індэксы NYSE Composite і NYSE ARCA Tech 100 Index.

Нью-Ёркская фондавая біржа
Тып Фондавая біржа
Размяшчэнне ЗША: Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк
Каардынаты 40°42′24″ пн. ш. 74°00′41″ з. д.HGЯO
Год заснавання 17 мая 1792[1][2]
Уладальнік NYSE Euronext
Валюта Долар ЗША
Капіталізацыя рынка акцый 15 650,8 млрд долараў ЗША (на канец 2007 года)
1,5 % (да папярэдняга года)
Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг 2297
Біржавыя індэксы NYSE Composite
Dow Jones Industrial Average
Афіцыйны сайт www.nyse.com

Гісторыя правіць

Біржа заснавана 17 мая 1792 года, калі 24 нью-ёркскіх брокера, якія працавалі з фінансавымі прыладамі і складалі пагадненні, як і іх лонданскія калегі, у кавярнях (самая вядомая кавярня «Тонцін»), падпісалі «Пагадненне пад платанам» (Buttonwood Agreement) аб стварэнні Нью-Ёркскай фондавай біржы.

З 1975 года стала некамерцыйнай карпарацыяй, якая належыць сваім 1366 індывідуальным членам (гэты лік нязменны з 1953 года). Месцы членаў могуць прадавацца, кошт аднаго месца цяпер даходзіць да 3 мільёнаў долараў ЗША.

Напачатку сакавіка 2006 года NYSE завяршыла зліццё з электроннай біржай Archipelago Holdings і ўпершыню за сваю гісторыю прапанавала акцыі фундатарам, стаўшы, такім чынам, камерцыйнай арганізацыяй. Гандаль акцый NYSE Group вядзецца на самой біржы; капіталізацыя па стане на 5 снежня 2007 года склала $22,6 млрд.

Напачатку чэрвеня 2006 года было абвешчана пра будучае зліццё Нью-Ёркскай фондавай біржы з еўрапейскай фондавай біржай Euronext. Гэта зліццё адбылося 4 красавіка 2007 года [3]

Дзейнасць правіць

 
«Трэйдары на падлозе» ў Нью-Ёркскай фондавай біржы. Для кожнай з тысяч гандлюемых каштоўных папер маецца свой асобны гандлёвы цэнтр, свая «яма».

На біржы здзяйсняюцца аперацыі з акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы больш за 3 тысяч (2008) кампаній. Агульная капіталізацыя кампаній, якія здзяйсняюць гандаль на NYSE, да канца 2006 г. склала $26,5 трлн.

Савет дырэктароў NYSE уключае старшыню, прэзідэнта, дзесяць членаў біржы і дзесяць прадстаўнікоў дзелавых колаў.

Будынак біржы размешчана на знакамітай вуліцы Уол-стрыт па адрасе Wall Street, 11.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць