Нюрбургрынг (ням.: Nurburgring) — гоначная траса ў Германіі, каля мястэчка Нюрбург (федэральная зямля Рэйнланд-Пфальц). Будаўніцтва скончана ўвесну 1927 года, першыя спаборніцтвы Усеагульнага нямецкага аўтамабільнага клуба адбыліся 18 мая 1927 года. У наш час на трасе праводзяцца гонкі DTM, GP2 і іншых кальцавых серый аўтаспорта. Таксама на аўтадроме праводзяцца спаборніцтвы па іншых відах спорту і штогадовы рок-фэст Rock Am Ring.

Карта Нюрбургрынга — Nordschleife і новая траса Гран-пры.

Траса пабудавана каля мястэчка Нюрбург і сярэднявечным замкам у горах Айфель, прыблізна ў 70 кіламетрах да поўдня ад Кёльна і 100 кіламетрах да паўночнага захаду ад Майнца.

Спасылкі правіць