Няманя Міліч

сербскі футбаліст

Няманя Міліч (сербск.: Nemanja Milić / Немања Милић; нар. 25 мая 1990) — сербскі футбаліст, нападнік клуба «Алекса Шанціч».

Футбол
Няманя Міліч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 мая 1990(1990-05-25)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 186 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Алекса Шанціч
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2013 Сербія ОФК (Бялград) 89 (13)
2013—2016 Сербія Спартак (Субаціца) 80 (17)
2017—2018 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 28 (3)
2019—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 96 (21)
2023 Сербія Младаст (Нові-Сад) 17 (3)
2023— Сербія Алекса Шанціч
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Сербія Сербія (да 17) 2 (1)
2008—2009 Сербія Сербія (да 19) 11 (2)
2011 Сербія Сербія (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў горадзе Сомбар і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Спектар», але першай прафесійнай камандай стаў бялградскі ОФК. У асноўнай камандзе дэбютаваў у сезоне 2006/07, наступны сезон правёў у юнацкай камандзе, а з сезона 2008/09 замацаваўся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2009 года нападнікам цікавіўся «Ліверпул», а праз два гады цікавасць праяўляла «Астан Віла». У пачатку 2013 года не гуляў з-за траўмы і ўлетку пакінуў ОФК у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2013 года далучыўся да «Хайдука» з Кулы, але неўзабаве перайшоў у «Спартак» з Субаціцы. У першым сезоне не меў трывалага месца ў аснове, а ў сезоне 2014/15 з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2015/16 выкарыстоўваўся ў якасці другога нападніка і забіў 3 галы. У першай палове сезона 2016/17 забіў 6 галоў, у снежні 2016 года быў прызнаны найлепшым іграком года ў клубе.

У студзені 2017 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду». Спачатку трывала выхадзіў на поле, пазней стаў радзей з’яўляцца ў складзе, у тым ліку з-за траўм.

У снежні 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ[3]. Стаў адным з асноўных нападнікаў барысаўчан, хоць часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2022 года стала вядома, што Міліч пакідае БАТЭ[4].

У снежні 2022 года быў прадстаўлены ў якасці іграка «Младасці» з Нові-Сада[5]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23 і пазней, завяршыўшы прафесійную кар’еру, стаў выступаць за аматарскі клуб «Алекса Шанціч» з шостага дывізіёна.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць