Нямое кіно — назва кінематографа ад яго ўзнікнення (1895) да 1930-х гадоў, які характарызаваўся спецыфічнай сістэмай выразных сродкаў, найбольш адметным з якіх была адсутнасць гуку — «немата». Гэта кампенсавалася цітрамі, ігрой тапёраў, павышанымі мімікай і жэстыкуляцыяй акцёраў, падкрэсленым грымам. Узнаўленне выявы з хуткасцю 16 кадраў за секунду (цяпер 24) рабіла дзеянне больш рухомым. Чорна-белы колер часам спалучаўся з афарбоўкай, вірыраваннем стужкі. У 1930-я гады паступова саступіла месца гукавому кіно.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць