Ніжняя Баварыя (герцагства)

Герцагства Ніжняя Баварыя (ням.: Herzogtum Niederbayern) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1255 па 1340 гады.

Герцагства
Герцагства Ніжняя Баварыя
ням.: Herzogtum Niederbayern
Герб
Герб
< 
 >
 >
1255 — 1340

Рэлігія Каталіцтва
Дынастыя Вітэльсбахі

Гісторыя правіць

Першае стварэнне правіць

Ніжнебаварскае герцагства было ўтворана ў 1255 годзе ў выніку падзелу ўладанняў герцага Атона II паміж яго сынамі: Генрых атрымаў Ніжнюю Баварыю, а Людвіг — ВерхнююПфальцам).

У 1331 годзе, у выніку канфлікту Генрыха XIV са сваякамі, адпалі герцагствы Баварыя-Бурггаўзен на чале з Атонам IV, і Баварыя-Дэгендорф на чале з Генрыхам XV, аднак у 1332 годзе тры герцагі вярнуліся да сумеснага кіравання.

Пасля згасання ніжнебаварскай лініі Вітэльсбахаў Людвігу IV удалося ў 1340 годзе зноў аб'яднаць баварскія ўладанні сям'і ў адно цэлае.

Другое стварэнне правіць

Калі дзеці Людвіга IV у 1349 годзе падзялілі спадчыну бацькі, Людвіг V, Людвіг VI і Атон V атрымалі частку, якая зноў была названая «Верхняй Баварыяй», а Стэфану II, Вільгельму I і Альбрэхту I дасталася «Ніжняя Баварыя».

У 1353 годзе Ніжняя Баварыя была падзелена зноў: Стэфану дасталася Баварска-Ландсгуцкае герцагства, а Вільгельму і Альбрэхту — Баварска-Штраўбінгскае герцагства.

Герцагі Ніжняй Баварыі правіць

Першае стварэнне правіць

Другое стварэнне правіць