Нікабарскія мовы

Нікабарскія мовы — родныя мовы нікабарцаў, карэнных жыхароў Нікабарскіх астравоў. Большасць сучасных лінгвістаў адносіць нікабарскія мовы да мон-кхмерскай падгрупы.

Нікабарская
Краіны Індыя
Рэгіёны Нікабарскія астравы
Агульная колькасць носьбітаў 24000
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Аўстраазіяцкая сям'я

Мон-кхмерская галіна
Пісьменнасць Дэванагары
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 mkh
ISO 639-3 ncb
Glottolog nico1262

На кожным з населеных Нікабарскіх астравоў размаўляюць на асаблівай гаворцы. Да нашых дзён няма адзінай думкі, якія з іх можна вылучыць як самастойныя мовы, а якія толькі як дыялекты. Прынята вылучаць як мінімум 3 самастойныя мовы — паўночную нікабарскую (кар-нікабарскую), паўднёвую нікабарскую (самбелонг) і цэнтральную нікабарскую, якую часам прадстаўляюць або як адну мову, падзеленую на шэраг адрозных дыялектаў, або як групу з 6 самастойных моў. Некаторыя лінгвісты схільны да падзелу цэнтральнай групы на 2 галіны.

У XX ст. было распрацавана некалькі пісьмовых варыянтаў нікабарскіх моў. Замежныя вучоныя часцей карыстаюцца лацінскім напісаннем. Але ў школах навучанне ідзе толькі на дэванагары.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць