Нікалае I Александру

Нікалае I Александру (рум.: Nicolae I Alexandru; пам. 16 лістапада 1364) — другі ваявода Валахіі з дынастыі Басарабаў (1351/1352-1364), сын і пераемнік першага валашскага ваяводы Басараба I Заснавальніка. Да таго, як атрымаў бацькоўскую спадчыну, быў удзельным ваяводай Алтэніі з 1342 г.

Нікалае I Александру
Nicolae I Alexandru
Гаспадар Валахіі
1352 — 16 лістапада 1364
Папярэднік Басараб I Заснавальнік
Пераемнік Уладзіслаў I Влайку[d]
Нараджэнне невядома
Смерць 16 лістапада 1364
Род Басарабы
Бацька Басараб I Заснавальнік
Маці Маргарыта
Жонка Clara Dobokai[d]
Дзеці Ганна Бесараб[d], Ганна Валахійская[d], Уладзіслаў I Влайку[d] і Раду I
Дзейнасць манарх
Званне ваявода
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нікалае Александру яшчэ з 1343 г. быў суправіцелем свайго бацькі. У 1351/1352 г. пасля смерці Басараба Заснавальніка Нікалае Александру стаў другім кіраўніком Валашскага княства. Нікалае Александру ўсталяваў саюзніцкія адносіны з Візантыйскай імперыяй, Сербскім і Балгарскім царствамі. Нікалае Александру пасля працяглай вайны з Венгрыяй прынёс фармальную васальную прысягу на вернасць венгерскай кароне, фактычна застаючыся цалкам незалежным кіраўніком.

У часы кіравання Нікалае Александру Мунцянская (Валашская) праваслаўная царква ў маі 1359 г. перайшла ў падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярхату. Нікалае Александру атрымаў ад патрыярха статус аўтакрата, а ў Валахіі было заснавана архіепіскапства.

Сям’я правіць

Нікалае Александру быў тройчы жанаты. Ад першага шлюбу з Марыяй Лакфю меў трох сыноў і дачку:

Другі раз ажаніўся з каталічкай Кларай з Дубака, ад шлюбу з якой меў дзвюх дочак: Ганну, якая стала жонкай відзінскага цара Івана Сраціміра, і Анку, якая выйшла замуж за сербскага цара Стэфана Ураша V. У трэці раз ажаніўся з Маргіт Дабкай, ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Иоан-Аурел Поп, Иоан Болован «История Румынии», издательство «ВЕСЬ МИР», Москва, 2005 г.
  • Казаку, Матей Дракула / Пер. с фр. В. И. Удовиченко. — М.: Этерна, 2011. — 320 с. ISBN 978-5-480-00195-7
  Кіраўнікі Валашскага княства
Папярэднік:
Басараб I Заснавальнік
Ваявода валашскі
1352 — 1364
Пераемнік:
Уладзіслаў I Влайку