Ніка Басарыя

беларускі футбаліст

Ніка Басарыя (нар. 21 верасня 1999) — беларускі футбаліст, абаронца грузінскага клуба «Шэвардэні-1906» з Тбілісі.

Футбол
Ніка Басарыя
Нарадзіўся 21 верасня 1999(1999-09-21)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грузія Шэвардэні-1906
Маладзёжныя клубы
0000—2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2016—2017 Іспанія Карнелья
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2019 Беларусь Віцебск 5 (0)
2021— Грузія Шэвардэні-1906 (Тбілісі) 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама». У юнацкім узросце нярэдка трапляў на стажыроўкі і прагляды ў замежныя клубы, а ў чэрвені 2016 года далучыўся да іспанскага клуба «Карнелья», дзе трэніраваўся з моладзевай камандай[2].

У студзені 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў тбіліскім «Дынама»[3], аднак у выніку першую палову 2018 года правёў у дублі мінскага «Промня», а ў другой палове трэніраваўся ў структуры махачкалінскага «Анжы». У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[4]. Пазней спрабаваў уладкавацца ў іспанскай «Бадалоне»[5].

З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубам[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:3). У далейшым зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе, часцей прыцягваўся да дубля. У лютым 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[7].

У 2021 годзе далучыўся да грузінскага клуба «Шэвардэні-1906».

Міжнародная кар’ера правіць

У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у сакавіку 2015 года трапіў на элітны раўнд чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. У верасні-кастрычніку таго ж года ўжо гуляў у адборначным раўндзе чэмпіянату Еўропы наступнага цыкла.

26 сакавіка 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на поле ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) дубль Прамень   9 0
2019 (2) Д1 Віцебск   5 0

Зноскі