Нікелін (мінерал)

Нікелі́н — мінерал класа арсенідаў, арсенід нікелю, NiAs. У складзе нікеліну 43,92 % нікелю і 56,08 % мыш'яку.

Нікелін
Формула NiAs
Сінгонія гексаганальная
Колер светлы медна-чырвоны
Колер рысы буравата-чорны
Бляск металічны
Празрыстасць непразрычты
Цвёрдасць 5,5—6
Спайнасць недасканалая
Шчыльнасць 7,6—7,8 г/см³

Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Колер крышталёў светлы медна-чырвоны з металічным бляскам. Непразрысты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,6—7,8 г/см³. Валодае добрай электраправоднасцю. Раствараецца ў азотнай кіслаце.

Вялікія скопішчы нікеліну выкарыстоўваюцца ў якасці нікелевай руды.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць