Нікола Васілевіч

сербскі футбаліст

Нікола Васілевіч (сербск.: Никола Васиљевић; нар. 30 чэрвеня 1991, Лазаравац, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Калубара» з Лазараваца.

Футбол
Нікола Васілевіч
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1991(1991-06-30)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Калубара
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
1998—2010 Сербія Калубара (Лазаравац)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Сербія Калубара (Лазаравац) 28 (0)
2012—2014 Сербія ОФК (Бялград) 78 (1)
2015—2016 Румынія Пандурый (Тыргу-Жыу) 42 (1)
2017 Японія Такусіма Вортыс 21 (0)
2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2019 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 0 (0)
2020— Сербія Калубара (Лазаравац) 45 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2022.

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў сербскім горадзе Лазаравац і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Калубара». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, якая гуляла ў Першай лізе Сербіі, і пазней замацаваўся ў складзе. У пачатку 2012 года перайшоў у клуб Суперлігі ОФК, дзе таксама стаў асноўным іграком, а пазней і капітанам каманды.

У студзені 2015 года паведамлялася аб цікавасці да абаронцы з боку барысаўскага БАТЭ, але Васілевіч перайшоў у румынскі клуб «Пандурый»[2]. У сезоне 2015/16 дапамог камандзе заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Румыніі, а ў пачатку сезону 2016/17 дэбютаваў у Лізе Еўропы, згуляўшы у абодвух матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць тэль-авіўскага «Макабі» (1:3, 1:2). У 2017 годзе гуляў у другім дывізіёне Японіі за клуб «Такусіма Вортыс».

У лютым 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ з Барысава[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней звычайна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня з-за чарговай траўмы перастаў з’яўляцца ў складзе. У лютым 2019 года кантракт абаронцы з барысаўчанамі быў разарваны[4].

У ліпені 2019 года далучыўся да «Вайводзіны», аднак так і не згуляў за яе. У лютым 2020 года вярнуўся ў «Калубару», дзе замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020/21 дапамог клубу выйсці ў Суперлігу.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць