Нікола Лукіч

сербскі футбаліст

Нікола Лукіч (сербск.: Никола Лукић; нар. 14 мая 1990, Бялград) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Нікола Лукіч
Нарадзіўся 14 мая 1990(1990-05-14)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 177 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Сербія Земун 21 (0)
2010   Сербія Срэм (Якава) 14 (1)
2010—2012 Сербія Металац (Горні Міланавац) 46 (0)
2012—2013 Сербія Раднічкі (Ніш) 14 (0)
2013—2014 Сербія Металац (Горні Міланавац) 21 (2)
2014—2015 Беларусь Мінск 27 (4)
2016 Славакія Земплін (Міхалаўцы) 9 (3)
2016 Сербія Вождавац (Бялград) 12 (3)
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (2)
2019 Сербія Злацібар (Чаеціна) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за розныя клубы ў Сербіі, дзе найбольш паспяховым быў перыяд у «Металацы».

У жніўні 2014 года перайшоў у футбольны клуб «Мінск»[2]. У складзе сталічнай каманды адразу замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, стаў адным з найлепшых яе ігракоў у другой палове сезона 2014.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3]. У матчы першага тура чэмпіянату Беларусі 2015 супраць «Нафтана» (0:0), атрымаў цяжкую траўму на сёмай хвіліне сустрэчы. Вярнуўся на поле ў ліпені і зноў стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам каманды.

У студзені 2016 года стала вядома, што Лукіч пакіне «Мінск»[4]. У лютым далучыўся да славацкага клуба «Земплін», які незадоўга да таго папоўніў іншы футбаліст мінчан Аляксандр Свярчынскі[5]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Вождавац», дзе замацаваўся ў аснове.

У снежні 2016 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[6]. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў за дынамаўцаў, аднак у жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У пачатку 2018 года быў выведзены з асноўнай каманды і трэніраваўся з дублем, за ўвесь сезон 2018 правёў толькі тры матчы ў чэмпіянаце дублёраў.

У пачатку 2019 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Злацібар» з Чаеціны[7], аднак згуляў за яго ўсяго ў трох матчах і неўзабаве пакінуў каманду.

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць