Нікола дэль Абатэ

Нікола дэль Абатэ (або Абаці; італ. Abbate; каля 1509 або 1512, Модэна — 1571, Фантэнбло) — італьянскі жывапісец.

Нікола дэль Абатэ
Дата нараджэння 1512[1][2][…] ці 1509[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1571[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Школа Фантэнбло[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нікола дэль Абатэ. Партрэт маладога чалавека з папугаем і гранатам. Музей гісторыі мастацтваў, Вена.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1512 годзе (па іншай версіі — у 1509) у Мадэне ў сям’і скульптара-дэкаратара. Яго жывапіс у Мадэне склаўся пад уплывам мастакоў ферарскай школы Гарафала і Доса Досі. У 1547 пераехаў у Балонню, дзе выпрабаваў уздзеянне Карэджа і Парміджаніна.

У 1552 г. перабраўся ў Францыю, дзе пражыў да канца жыцця, дзе стаў правадніком ідэй позняга Адраджэння. Працаваў пры каралеўскім двары ў Фантэнбло. Пісаў разам з Прыматычоа пераважна аль-фрэска; найбольш вылучаецца яго карціна «Пакаранне смерцю апосталаў Пятра і Паўла» (Дрэздэнская галерэя), напісаная пад моцным уплывам Карэджыа.

У апошнія гады жыцця працаваў сумесна са сваімі чатырма сынамі. У 1571 годзе Ніколадэль Абаце памёр у Фантэнбло.

Зноскі