Нільская гусь

від птушак

Нільская гусь, егіпецкая гусь (Alopochen aegyptiaca) — від вадаплаўных птушак сямейства качыных.

Нільская гусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alopochen aegyptiaca (Linnaeus, 1766)

Сінонімы
Арэал
выява

     Сустракаецца круглы год      Раёны міграцыі

     Інтрадукаваны
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175214
NCBI  30382

Апісанне правіць

Даўжыня цела 65–73 см, размах крылаў 135–155 см, маса 1,9–2,5 кг. Палавы дымарфізм невыразны, самцы крыху большыя. Афарбоўка іржава-бронзавая. Вакол вока і на жываце цёмна-бронзавыя плямы, падобны колер мае кольца на шыі. Ніз цела святлейшы, ніжняя частка крыла светла-зялёная. Дзюба і ногі ружовыя. Маладыя не маюць цёмнай плямы ля вока.

Пашырэнне правіць

Прыродны арэал нільскіх гусей знаходзіцца на поўдзень ад Сахары ў Афрыцы, невялікая прыродная папуляцыя таксама насяляе, адпаведна з назвай на многіх мовах, даліну Ніла ў Егіпце.

Гэтыя гусі былі інтрадукаваныя чалавекам у многіх краінах Заходняй Еўропы, дзе стварылі папуляцыі, якія вольна жывуць не толькі ў вадаёмах у парках, але і ў прыродзе. Нільская гусь уваходзіць у Спіс самых небяспечных відаў-інтрадуцэнтаў, падрыхтаваны Еўрапейскай камісіяй. У Польшчы штогод птушкі сталі адзначаццца з 1999 года, пасля выпадку першага гнездавання ў 2007 годзе лічыцца нешматлікім гняздуючым відам. Адзначаны таксама ў Літве. У канцы лютага 2020 года з'явілася паведамленне пра першую сустрэчу з парай нільскіх гусей на БеларусіБераставіцкім раёне)[1].

Зноскі

Спасылкі правіць