Ніно Катамадзэ

грузінская спявачка і кампазітар

Ніно Катамадзэ (груз. ნინო ქათამაძე; 21 жніўня 1972, Кабулеты, Грузія) — грузінская джазавая спявачка і кампазітар.

Ніно Катамадзэ
груз. ნინო ქათამაძე
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 жніўня 1972(1972-08-21) (51 год)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітарка, джазвумен
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры джаз, джаз-ф’южн[d], нацыянальная музыка[d] і псіхадэлічны рок
Узнагароды
Прэзідэнцкі ордэн Ззянне
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
nino-katamadze.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ніно Катамадзэ нарадзілася ў Аджарыі, паўднёвай правінцыі Грузіі. У 1990 годзе паступіла ў Батумскі музычны інстытут імя З. П. Паліашвілі на вакальнае аддзяленне па класу Мурмана Махарадзэ. Падчас навучання і пасля заканчэння інстытута выступала з рознымі групамі і прымала ўдзел у разнастайных музычных праектах.

З 1994 па 1998 стварае дабрачынны грамадскі фонд па аказанні дапамогі інвалідам і сацыяльна неабароненым артыстам. У 1999 пачынае творчае супрацоўніцтва з гуртам Insight, якое прынесла спявачцы вядомасць на радзіме і па-за яе межамі. Гэтак пасля паездкі ў 2002 у Вялікабрытанію на Дні Грузіі талентам Ніно Катамадзэ захапіліся ў Еўропе. У 2005 годзе Катамадзэ здзейсніла гастрольнае турнэ ў ЗША, дзе яе таксама чакаў велізарны поспех.

З 2009 года спявачка пасля 2-гадовага перапынку з вялікім поспехам зноў пачыла актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з гуртам Insight яна выступала ў Расіі, Украіне, Літве і іншых краінах.

У студзені 2010 года прыняла ўдзел у расійскай пастаноўцы вакальнай оперы-імправізацыі Бобі Мак-Ферына «Бобл».

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Саўндтрэкі да фільмаў правіць

Узнагароды правіць

2002 — Лепшая спявачка года, прыз «Авацыя», Грузія 2002 — Аўтар і выканаўца песень года, Грузія 2002 — Прыз за самую арыгінальную музыку, Грузія 2003 — Твар года, Грузія 2003 — Лепшая спявачка года, прыз «МЕГА», Грузія 2003 — Лепшы вакальна-інструментальны ансамбль года (Ніно Катамадзэ і Insight), прыз «Авацыя», Грузія 2004 — Спецыяльны прыз «Одзэла» за ўклад у музыку, Грузія

Зноскі

Спасылкі правіць