Нін (харв.: Nin, італ.: Nona, лац.: Aenona) — горад у Харватыі ў жупаніі Задар. Насельніцтва — 1 256 чал. (2001). Размешчаны за 17 км на паўночны захад ад цэнтра Задара. Гістарычная частка горада знаходзіцца на невялікім востраве (дыяметр каля 500 метраў) побач з узбярэжжам, востраў звязаны з берагам двума мастамі. У старажытнасці Нін быў адным з найважнейшых гарадоў Далмацыі, цэнтрам важнай дыяцэзіі.

Нін
харв.: Nin
Краіна
Жупанія
Каардынаты
Плошча
Вышыня цэнтра
1 м
Насельніцтва
  • 2 705 чал. (31 жніўня 2021)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
023
Паштовыя індэксы
23210
Афіцыйны сайт
Нін на карце Харватыі
Нін (Харватыя) (Харватыя)
Нін (Харватыя)

Славутасці правіць

 
Царква Святога Крыжа

У горадзе захавалася мноства архітэктурных помнікаў. Царква Святога Крыжа — крыжова-купальны храм IX стагоддзя.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць