Нірва́на (санскр.: निर्वाण, згасанне) — цэнтральнае паняцце будызму, бон і джайнізму, якое азначае вышэйшы стан, канчатковую мэту чалавечых памкненняў.

У стане нірваны чалавек дасягае поўнага вызвалення ад шэрагу перараджэнняў, абсалютнага спакою, унутранай прасветленасці, адасобленасці ад знешняга свету, адсутнасці ўсякіх жаданняў. Выявы Буды (настаўніка, акружанага сваімі вучнямі) ў стане нірваны — папулярны сюжэт будыйскага выяўленчага мастацтва.

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6