О́канавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Эса, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Лепель, каля вёсак Окана і Селішча.

Окана
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 154,3 м
Даўжыня 2,9 км
Шырыня 1,84 км
Плошча 4,13 км²
Аб’ём 6,34 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,3 км
Найбольшая глыбіня 2,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,170—0,185 ‰
Празрыстасць 0,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 46,77 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць Оканіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Окана (Беларусь)
Окана
Окана
Окана (Віцебская вобласць)
Окана
Окана
Map

Плошча паверхні 4,13 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 1,84 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,5 м. Аб'ём вады 6,34 млн. м³. Плошча вадазбору 46,77 км².
Катлавіна Окана рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на паўднёвым усходзе і поўдні 2—5 м), на поўначы невыразныя невыразныя, пад лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,3 м, пясчаныя, тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Паўднёва-заходнія і паўночныя берагі возера сплавінныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй да 700 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж заходніх, ўсходніх і паўднёва-усходніх берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 2 м, уздоўж берага паласа надводнай расліннасці шырынёй да 200 м. Упадае ручай, на паўднёвым усходзе выцякае рака Оканіца.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь, мянтуз, гусцяра і іншыя рыбы.

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)