«Океа́н Е́льзи» (бел.: Акіян Эльзы) — адзін з найбольш паспяховых і папулярных украінскіх рок-гуртоў, утвораны 12 кастрычніка 1994 года ў Львове. Вакаліст і фронтмэн гурта — Святаслаў Вакарчук.

Океан Ельзи
Выява лагатыпа
Океан Ельзи 2008 год
Океан Ельзи 2008 год
Асноўная інфармацыя
Жанры рок, поп-рок
Гады 1994 — наш час
Краіна  Украіна
Горад Львоў
Адкуль Львоў
Мова песень украінская, англійская
Лэйблы Nova Records, Lavina music, Moon records, COMP music / EMI, Susy Records
Склад Святаслаў Вакарчук, Уладзімір Апсеніца, Дзяніс Дудко, Мілаш Еліч, Дзяніс Глінін
Былыя
ўдзельнікі
Павел Гудзімаў (1994—2005), Пятро Чарняўскі (2005—2013), Юрый Хустачка (1994—2004), Зміцер Шураў (2000—2004)
www.okeanelzy.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Да 1998 года, львоўскі перыяд правіць

У 1992 годзе студэнт Андрэй Галяк (вокал) стварыў гурт «Клан тиші», да якога далучыліся яго аднакласнік Павел Гудзімаў (гітара), а таксама знаёмы Юрый Хустачка (бас-гітара) і Дзяніс Глінін (ударныя). Гурт выступаў у палацах культуры роднага Львова. Праз два гады А. Галяк ажаніўся і пакінуў гурт — «Клан Тиші» ператварыўся ў трыо. У сакавіку 1994 хлопцы пазнаёміліся з 19-гадовым студэнтам тэарэтычнай фізікі Святаславам Вакарчуком. Улетку Вакарчук прыйшоў на першую рэпетыцыю, а з восені чацвёрка рэпетавала рэгулярна і ўжо 12 кастрычніка 1994 г., як прынята лічыць, быў створаны новы гурт — "Океан Ельзи", які тады граў пераважна сумесь поп і лірычнай рок-музыкі. Святаслаў стаў яе вакалістам, а таксама аўтарам большасці тэкстаў і музыкі гурта.

У снежні 1994 гурт выканаў свае першыя чатыры дэма запісы на студыі «Галвокс». Першае сур'ёзнае выступленне адбылося 12 студзеня 1995 перад Львоўскім оперным тэатрам, дзе сабралася 7000 гледачоў. У тым жа годзе ў рамках аўтарскага музычнага праекта «Є» вядомага львоўскага музыканта Алега Джона Сука, [2] гурт зняў свой першы (неафіцыйны) відэакліп на песню «Long time ago» (рэжысёр — Уладзімір Зайкоўскі) і выступіў на фестывалі «Червона Рута» ў Львове. У 1996 гурт выпусціў максі-сінгл «Будинок зі скла», які распаўсюджваўся сярод прыхільнікаў. Пачынаючы з таго ж 1996-га, ОЕ пачаў актыўна канцэртаваць — не толькі ва Украіне, але і ў Польшчы, Германіі і Францыі, прыняў удзел у Таўрыйскіх гульнях, а таксама разам з іншымі ўкраінскімі гуртамі выступіў на адной сцэне з Deep Purple падчас Восеньскага Рок-Марафону ў Кіеве. У 1997 адбыўся першы значны сольны канцэрт гурта ў Львове. У красавіку 1998 музыканты пераехалі ў Кіеў.

1998–2004, «залаты» склад правіць

У 1998 годзе ОЕ распачаў працу з прадюсэрам Віталем Клімавым, падпісаў кантракт з «Nova Records» і запісаў дэбютны альбом, які пабачыў свет у верасні пад назваю «Там, де нас нема». Песні гурта пасядалі на першых месцах у чартах, іхняя лірычнасць і незвычайны вакал Святаслава Вакарчука здабылі прыхільнікаў па ўсёй Украіне. У 1999 Океан Ельзи выступіў у парыжскім МСМ Café (выступ трансляваў тэлеканал МСМ International), узяў удзел у расійскім фестывалі «Нашествие». На фестывалі Таўрыйскіх Гульняў музыкі атрымалі ўзнагароды «Прарыў года» і «Найлепшая песня» (за кампазіцыю «Там, де нас нема» з аднайменнага альбома). У тым жа годзе адбылося перавыданне альбома ў Расіі. Аднак вялікую папулярнасць «Океан Ельзи» здабыў у Расіі пасля выхаду фільму Аляксея Балабанава «Брат 2» і выхаду ў ратацыю на MTV кліпаў «Там, де нас нема» і «Сосни».

На пачатку 2000-га года гурт скончыў працу над другою пласцінкай — «Янанебібув», якую выпусцілі адразу на двух лэйблах — украінскім Nova Records і расійскім Real Records. Ужо пасля яе рэлізу (21 лютага) да ОЕ далучыўся клавішнік Зміцер Шураў (як сесійны ўдзельнік) і пачаліся выступы і рэпетыцыі ў новым складзе. Двойчы запар (2000 і 2001) на Таўрыйскіх Гульнях ОЕ быў лаўрэатам у катэгорыі «Найлепшы поп-гурт». У 2001 гурт запісаў найлепшы, на думку некаторых крытыкаў, альбом украінскай рок-музыкі — «Модель» (пасля запісу якога Шураў стаў пятым афіцыйным удзельнікам калектыву). У тым жа годзе ў рамках супрацоўніцтва з кампаніяй Пепсі ОЕ гастраляваў па Украіне. На Таўрыйскіх Гульнях – 2002 па выніках 2001 адразу дзве іх песні («Друг» і «911») ўвайшлі ў спіс 10 самых папулярных хітоў Украіны, а «Океан Ельзи» прызналі «Найлепшым рок-гуртам». «Модель» назвалі «Альбомам года». Праз год пасля выхаду кружэлкі «Суперсиметрія» (2003), што ўпершыню ва Украіне атрымала статус двойчы плацінавай, гурт пакінулі басіст Юрый Хустачка і клавішнік Зміцер Шураў – абодва ўзяліся за рэалізацыю праекта «Esthetic Education».

2004–2012, другі склад, сольныя праекты Святаслава Вакарчука правіць

 
Выступ у Харкаве, 2010 год

З 2004 года ў гурце іграюць басіст Дзяніс Дудко і сербскі клавішнік Мілаш Еліч, які супрацоўнічаў з гуртам пад час туру «Тихий океан». Першы канцэрт «Океану Ельзи» ў новым складзе адбыўся ў ліпені ў горадзе Алматы. У красавіку 2005-га года гурт пакінуў гітарыст Павел Гудзімаў, гэтая падзея атрымала значны рэзананс, паколькі, за словамі Гудзімава, ініцыятарам гэтай змены складу быў Вакарчук. Але ўжо праз месяц яго замяніў гітарыст Пятро Чарняўскі. 22 верасня 2005 года адбыўся рэліз альбома Glorіa, які ў першы ж дзень продажу стаў «Плацінавым» — па 06:00 было прададзена 106000 асобнікаў, а да канца года ўжо дзвесце тысяч. Вакаліст Святаслаў Вакарчук як амбасадар добрай волі Праграмы Развіцця ААН для моладзі ва Украіне ўзяў удзел у многіх сацыяльных і культурных праектах. У прыватнасці, усе грошы, атрыманыя ад продажу сінглу «Веселі, брате, часи настали…» былі прызначаны для дзіцячага дому ў горадзе Макееўка. У 2006 годзе рок-гурт сыграў безкаштоўны канцэрт для ўкраінскіх міратворцаў у Косова.

25 красавіка 2007 гурт Океан Ельзи прэзентаваў новы альбом «Міра». Новы рэліз быў прысвечаны загінуламу саўндпрадзюсеру гурта Сяргею Таўсталузкаму. Удзельнікі гурта лічаць альбом найбольш "рокавым" за ўвесь час існавання гурта.

У снежні 2007 года гурт выпусціў відэа да песні «Лист до мами», выхад якой быў прымеркаваны да Дня Ўзброеных Сіл Украіны.

У 2008 годзе Святаслаў Вакарчук прадставіў джаз-праект «Вночі», выпусціўшы аднайменны альбом. Альбом выйшаў пад імем Святаслава Вакарчука як ідэйнага натхняльніка, аднак над ім працавалі ўсе музыкі ОЕ і шмат запрошаных музыкаў.

10 сакавіка 2010 г. быў прадстаўлены сёмы студыйны альбом гурта, які атрымаў назву «Dolce Vita». Альбом змяшчае трынаццаць кампазіцый, а таксама бонусны трэк народную песню — «Ой, чий то кінь стоїть». У падтрымку альбома адбыўся маштабны (8 месяцаў) «Dolce Vita тур», які ахапіў амаль 100 гарадоў ва Украіне, Расіі, Беларусі, Еўропе, Канадзе і ЗША. 1 снежні 2010 было выпушчана «Dolce Vita Remastered)», з змененым гучаннем усё тых жа песень.

 
Крамлёўскі Палац, 27 верасня 2011.

27 верасня 2011 гурт адыграў канцэрт у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы (Масква). У 6-тысячнай залі быў аншлаг, а пасля канцэрта музыкаў некалькі разоў выклікалі «на біс». Гэты выступ гурт правёў у суправаджэнні сімфанічнага аркестра МУС РФ пад кіраваннем Фелікса Араноўскага.

13 снежня 2011 года на YouTube канале Океана Ельзи адбылася прэзентацыя другога сольнага праекта Вакарчука пад назвай «Брюссель». У падтрымку альбома прайшоў тур па гарадах СНД.

Выступ Океана Ельзи адбыўся на заключным канцэрце ў часе Red Rocks Festival у Лондане напярэдадні закрыцця Алімпіяды–2012.

Акрамя ўжо вядомых хітоў гурта, музыкі ўпершыню выканалі новую песню «All Together».

2012–наш час, альбом Земля правіць

 
Уладзімір Апсеніца. 28 верасня 2013.

27 лютага 2013 былі прадстаўлены відэа на першы сінгл з новага альбома Земля, які атрымаў назву «Обійми». 11 красавіка 2013 года афіцыйна было абвешчана аб спыненні супрацоўніцтва паміж гуртом і гітарыстам Пятром Чарняўскім. Па афіцыйных паведамленнях, гэта абумоўлена «творчымі прычынамі і прынята па агульнай згодзе ўсіх удзельнікаў». У бліжэйшай будучыні яго заменіць сербскі гітарыст Уладзімір Апсеніца, што прымаў удзел у запісы некаторых песнях новага альбома. 12 красавіка была анансаваная дакладная дата рэлізу новага альбома і яго назва — «Земля». 15 траўня 2013 года ў сетку інтэрнэт быў выкладзены новы альбом, тады як рэліз CD ва Украіне адбудзецца 20 траўня, у іншых краінах — 22 траўня. 19 траўня ў падтрымку альбома пачаўся стадыённы тур. Па завяршэнні ўкраінскай частцы тура гурт «Океан Ельзи» на сваім YouTube канале анансаваў вялікі канцэрт пад назвай «Океан Ельзи» — 20 років разом!», які адбудзецца 21 чэрвеня 2014 у Кіеве на стадыёне НСК «Алімпійскі». Выступленні таксама адбыліся на стадыёнах Львова, Днепрапятроўска (цяпер Дняпро), Адэсы і Харкава.

14 снежня Акіян Эльзы згралі ў падтрымку Еўрамайдану на Майдане Незалежнасці ў сваім «залатым» складзе: Вакарчук, Гудзімаў, Хустачка, Шураў і Глінін.

Дзеля гэтага выступу Юрый Хустачка прыляцеў з Парыжу. Свой канцэрт гурт скончыў са словамі: «Важлівыя рэчы аб'ядноўваюць, памятаеце ... Дзякуй, усё толькі пачынаецца!»

 
2014

У 2014–2015 гурт праводзіць усеўкраінскі тур, прымеркаваны да 20-годдзя. 21 чэрвеня 2014 года ў рамках гэтага тура адбыўся канцэрт у Кіеве на НСК «Алімпійскі». Канцэрт доўжыўся больш за 3 гадзіны. Некалькі кампазіцый гурт адыграў у старым складзе: Святаслаў Вакарчук, Дзяніс Глінін, Юрый Хустачка, Зміцер Шураў, Павел Гудзімаў. Адзіным экс удзельнікам гурта, які не з'явіўся на сцэне, быў Пётр Чарняўскі, які адыграў у гурце з 2005 па 2013 года. Гэты канцэрт сабраў больш за 70 000 наведвальнікаў і стаў самым масавым канцэртам у гісторыі Украіны.

Удзельнікі правіць

Сучасны склад правіць

Былыя ўдзельнікі правіць

Храналогія правіць

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

Сінглы правіць

Акустыйныя альбомы правіць

Зборнікі правіць

Іншыя альбомы правіць

Відэа альбомы правіць

Асобныя праекты ўдзельнікаў гурта правіць

  • 2005 — «Трампліни» — сольны альбом Павла Гудзімава
  • 2008 — «Вночі» — сольны альбом Святаслава Вакарчука.
  • 2011 — «Sofia» — сольны альбом Дзяніса Дудка (джазавы квінтэт «Дудко»)
  • 2011 — «Брюссель» — сольны праект Святаслава Вакарчука, у якім як музыкант таксама браў удзел Пятро Чарняўскі, і Мілаш Еліч выступіў у ролі прадюсэра.

Відыякліпы правіць

Год Назва песні Рэжысер(ы) Альбом
1995 «Long time ago» Уладзімір Зайкоўскі Там, де нас нема
1996 «В очах твоїх»
1998 «Там, де нас нема» Сямен Гораў Там, де нас нема
1999 «Сосни» Янанебібув
2000 «Той день» Віталій Клімаў
«Відпусти» Андрэй Някрасаў
2001 «911» Ігор та Аляксандр Сцекаленка Модель
«Я до тебе»
«Квітка»
2002 «Друг» Луі Франк
«Холодно» Віктар Прыдувалаў Суперсиметрія
2003 «Кішка»
«Майже весна»
«Для тебе» Аляксандр Карпенка
«911» (Live) Ляля Фанарова Тихий Океан (тур)
2004 «Дякую» Віктар Прыдувалаў Дякую!
2005 «Без бою» GLORIA
«Вище неба» Ігор та Аляксандр Сцекаленка
«Не питай» (Live)
2006 «Відчуваю» Ілля Чычкан
«Веселі, брате, часи настали…» Віктар Прыдувалаў Веселі, брате, часи настали…
2007 «Все буде добре» Міра
«Зелені очі» Ілля Чычкан
2009 «Я так хочу…» Міхаіл Карацееў Dolce Vita
2010 «Більше для нас»
«Онлайн» (Live) здымка тэлеканалу «1+1»
«На лінії вогню» Сямен Гораў
2013 Обійми Говард Грінхолл Земля
«Стріляй» Майк Брюс
«Rendez-Vous»
«Стіна» (Live) Уладзімір Шклярэўскі та
Віктар Прыдувалаў (мантаж)
2015 На небі» (Live) Віктар Прыдувалаў
«Не твоя війна» Говард Грінхолл

Храналогія правіць

1996 правіць

  • Удзел у фестывалях: Срэбная падкова 95—96, Альтэрнатыва 2, Жамчужыны Сезона 1996, Таўрыйскія Гульні 96, Траш 96, Гернсбах (Германія), Конкурс «Р. Ф. І» 96 (Францыя).
  • Першы музычны фільм пра «ОЕ», які паказалі ў праграме «рэшата» на канале ТЕТ.

1997 правіць

  • Клубны тур на поўдні Францыі і захадзе Германіі.
  • Вялікі сольны канцэрт у Львове «Два з паловай». У залу, які мог змясціць 700—800 чалавек, прыйшло больш за 1000.

1999 правіць

  • Выступ на легендарным фэсце Максидром (Масква, Расія).
  • Сольны канцэрт у кафэ МСМ (Парыж, Францыя). ОЕ атрымалі прэміі «Прарыў года» і «Найлепшая песня» («Там де нас нема») на фестывалі Таўрыйскія Гульні.

2000 правіць

  • Сольны канцэрт у клубе «Асторыя» (Лондан, Вялікабрытанія).

2001 правіць

  • Океан Ельзи становіцца новым тварам Пепсі Кола ва Украіне.
  • Канцэрт у Палацы Спорту (Кіеў). Упершыню сольны канцэрт украінскага гурта сабраў поўны Палац Спорту.
  • ОЕ паклалі пачатак добрай традыцыі жывога гуку перадачы "Твій Формат".

2003 правіць

  • Альбом «Суперсиметрія» ўпершыню ва Украіне становіцца двойчы плацінавым.
  • Сольны канцэрт у Палацы Спорту (Кіеў). Пачатак самага маштабнага ў гісторыі сучаснай Украіны канцэртнага тура «Суперсиметрія», які ахапіў больш чым 40 гарадоў Украіны.
  • Выходзіць «Тvій формат» — першы канцэртны альбом гурта. Альбом здабыў статус залатога.
  • Святаслаў Вакарчук стаў Паслом ўкраінскай культуры. Упершыню ў гісторыі краіны такое званне ганаравана рок музыканту.

2005 правіць

  • Сольны канцэрт у ГЦКЗ «Расія». Упершыню за ўсю гісторыю «Расіі» з другой песні ўся зала спявала стоячы да канца канцэрта.
  • Live at M1! Упершыню ў гісторыі тэлеканала — канцэрт у прамым эфіры. Прысвечана выпускнікам.
  • Выходзіць альбом «Gloria». За першыя 6 гадзін было прададзена 106000 асобнікаў (новы ўкраінскі рэкорд).
  • Гурт выступіў з фінальным канцэртам тура «Gloria» ў кіеўскім Палацы спорту. Увогуле пачатковым і фінальным канцэртамі «Океан Ельзи» сабралі больш за 23 000 людзей на адным месцы па такі кароткі перыяд. Зноў рэкорд.
  • ОЕ наведалі Лондан з дабрачыннай канцэртнай праграмай у клубе Аннабель, што ёсць адным з самых прэстыжных клубаў свету.

2006 правіць

  • Песня Без бою (GLORIA, 2005) на большасці вядучых украінскіх радыёстанцыях стала песняй 2005 года. Таксама кліп да гэтай песні з'яўляецца адным з самых папулярных украінамоўных відэа на інтэрнэт-сэрвісе YouTube (больш за 5 млн праглядаў).
  • Вялікі сольны канцэрт у «Лужніках» (Масква, Расія). Да Акіяна Эльзы ні адзін з украінамоўных гуртоў не выступаў з сольным канцэртам на галоўнай арэне Расіі.
  • Стартаваў заакіянскі тур Океану Ельзи. Першымі ўкраінскі рок пачулі больш за 2000 гледачоў у Чыкагскім «Copernicus Centre». Потым украінскай спявалі ў Таронта, у 3-тысячным «Hershey Centre». Заключным, трэцім канцэртам тура стаў выступ у культавым Нью-Ёркскім «Роксі Клабе».
  • Океан Ельзи сталі пераможцамі ў трох намінацыях прэміі ShowBiz 2005. Узнагароды гурт атрымаў за найлепшы альбом года (GLORIA) і як найлепшы рок-гурт году. Найлепшым выканаўцам года стаў Святаслаў Вакарчук.

2007 правіць

  • Нацыянальная прэмія «Ukrainian Rock Awards» адзначыла гурт адразу чатырма прэміямі: Океан Ельзи названы «Найлепшым рок-гуртам Украіны», а песня «Веселі, брате, часи настали» атрымала тры адзнакі: «Найлепшая песня», «Найлепшы тэкст песні» і «Найлепшае відэа».
  • Океан Ельзи прызнаны найлепшым рок-гуртам СНД-2007 па версіі штогадовай прэміі ў галіне музыкі FUZZ-2007.
  • Песня «Все Буде Добре» тыдняў займае першае месца ў нацыянальным радиочарте «радыёцэнтр ФДР». Сінгл лідыраваў у нацыянальных хіт-парадах больш за 20 тыдняў.
  • Дзень прэзентацыі новага альбома «Міра». Ужо ў першыя гадзіны рэлізу было прададзена 170 тыс. асобнікаў альбома — рэкордная колькасць для Украіны.
  • Стартаваў міжнародны тур гурта «Океан Ельзи» «I'm going home» («Я еду дамоў»). Першы канцэрт тура адбыўся ў Афінах (Грэцыя), у тэатры «Лікавітас», на сцэне якога гулялі такія выканаўцы як Doors, Bob Dylan, Radiohead і іншыя.

2009 правіць

  • Музыкі адпраўляюцца ў Нямеччыну, дзе даюць 3 аншлагаў канцэрта: у Гамбургу, Мюнхене і Кёльне.

2010 правіць

  • У СК «Алімпійскі» (Масква) «Океан Ельзи» атрымалі Прэмію ў галіне рок-н-ролу «Чартова Тузін. Топ-13» у намінацыі «Музыка» за песню «Я так хочу ...». Яна стала першай украінскай песняй, якая заняла першую пазіцыю ў хіт-парадзе радыёстанцыі «Наша Радыё».
  • 12 сакавіка пачаўся першы канцэрт гадовага тура Dolce Vita, які па сваіх маштабах не мае аналагаў ва Украіне. «Океан Ельзи» наведалі з канцэртамі каля 90 гарадоў ва Украіне, Расіі, Беларусі, Турцыі, Чэхіі, ЗША, Канадзе, Латвіі і Эстоніі. Другі сінгл альбома «Dolce Vita» — «Більше для нас» — 7 тыдняў запар трымаўся на 1-м месцы ўкраінскага радыёчарта ФДР ТОП 40.

2012 правіць

  • Гурт «Океан Ельзи» атрымаў прэмію YUNA (Yearly Ukrainian National Awards, украінскі аналаг «Грэмі») як «Найлепшы гурт дваццацігоддзя».

2013 правіць

  • 1 чэрвеня ў Львове на стадыёне «Арэна Львоў» адбыўся канцэрт гурта «Океан Ельзи», у рамках тура «Земля». На выступ прыйшло больш за 30 000 чалавек.
  • Турнэ гурта ў падтрымку альбома «Земля» назвалі маштабным і грандыёзным у гастрольнай гісторыі краіны. Ні айчынным, ні замежным выканаўцам пакуль не ўдавалася правесці ва Украіне канцэртныя туры з такім размахам.
  • Океан Ельзи становіцца хэдлайнерам найбуйнейшага расійскага рок-фэсту «Нашествие-2013», падчас якога гурт адыграў паўтарагадзінны канцэрт.
  • 14 снежня гурт «Океан Ельзи» ў старым складзе (С. Вакарчук, Д. Глінін, П. Гудзімаў, Д. Шураў і Ю. Хустачка) выступіў на еўрамайдане. Па розных дадзеных, на Майдан Незалежнасці прыйшло каля 200000 чалавек.

2014 правіць

  • Святаслаў Вакарчук і Океан Ельзи атрымалі прэмію «YUNA-2014» у 4 намінацыях (Вакарчук перамог у намінацыях «Найлепшы кампазітар» і «Найлепшы аўтар слоў», а ОЕ: «Найлепшая гурт» і «Альбом года» — «Земля».
  • 31 траўня на стадыёне «Арэна Львоў» прайшоў першы канцэрт ОЕ ў рамках юбілейнага тура «Океан Ельзи - 20 років разом!». Выступ сабраў па розных ацэнках ад 35 да 40 тысяч чалавек.
  • 21 чэрвеня канцэрт «Океан Ельзи - 20 років разом!» на НСК «Алімпійскі» сабраў больш за 70 000 чалавек. Гэта самы масавы сольны канцэрт ва ўкраінскай гісторыі.

2015 правіць

  • Тэлеверсія канцэрта «Океана Ельзи» да Дня незалежнасці на стадыёне «Арэна Львоў», што 3,5 гадзіны трансляваўся ў прамым эфіры тэлеканала «1 + 1» 24 жніўня 2014 года, атрымала прэмію «Silver Screen» на амерыканскім кінафестывалі «US International Film & Video Festival».

Цікавыя факты правіць

  • Выпушчаны ў 2005 годзе падручнік па гісторыі Украіны адзначае: «Украіну ведаюць у свеце і за дасягненні ў мастацтве. У шматлікіх краінах ёсць прыхільнікі гурта „Океан Ельзи“», і ўтрымлівае фатаграфію «"Юлія Цімашэнка й лідар гурта „Океан Ельзи“ Святаслаў Вакарчук».
  • Песні гурта выкарыстаныя ў мультсерыяле «Ліс Мікіта».
  • Океан Ельзи, па словах Святаслава Вакарчука, ніколі не будзе ўдзельнічаць у конкурсах і фестывалях, гэта значыць у мерапрыемствах, дзе ўдзельнікі спаборнічаюць за месцы (напрыклад, «Еўрабачанні»). Такі прынцып гурт прыняў яшчэ ў пачатку існавання, пасля расчаравання на адным з фестываляў, дзе «ОЕ» лідыраваў ад пачатку да выступлення апошняга калектыву, які перамог, а «Океан» заняў толькі другое месца.

Спасылкі правіць