Окселёсунд

горад у Швецыі

Окселёсунд[1] (шведск.: Oxelösund) — горад у лене Сёдэрманланд у Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны. Размешчаны за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад цэнтра лена Нючэпінга на невялікім паўвостраве, які ўдаецца ў Балтыйскае мора. Здаўна вядомы як порт. Станам на 2011 год насельніцтва горада налічвала 10870 жыхароў[2].

Населены пункт
Окселёсунд
Oxelösund
Герб
Герб
Краіна
Лен
Камуна
Каардынаты
Плошча
11,57 км²
Насельніцтва
10870 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0155
Паштовыя індэксы
613 XX
Окселёсунд на карце Швецыі
Окселёсунд (Швецыя)
Окселёсунд

Гісторыя правіць

Гавані Окселёсунда выкарыстоўваюцца больш 500 гадоў. Павелічэнне горнай вырабаткі ў XIX стагоддзі (напрыклад, Бергслаген), зрабіла Окселёсунд марскім транспартным вузлом. У 1873 годзе пачынае працаваць чыгунка.

У 1913 годзе ў Окселёсундзе пабудаваны металургічны завод, што паслужыла спрыяла росту населенага пункта.

Да 1950 годзе населены пункт стаў досыць развітым для таго, каб атрымаць статус горада. Такім чынам Окселёсунд стаў адным з апошніх населеных пунктаў, якія атрымалі статус горада ў Швецыі. Аднак у 1971 годзе Окселёсунд ізноў стаў толькі цэнтрам аднайменнай камуны без статусу горада, самай маленькай камуны ў краіне.

Спорт правіць

У Окселёсундзе знаходзіцца стадыён Рамдален.

Зноскі

  1. Напісанне Окселёсунд у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  2. http://www.scb.se/Statistik/MI/MI0810/2010A01/Tatorternami0810tab1_4.xls

Спасылкі правіць