Олаф Брок

Нарвежскі славіст

Олаф Брок (нарв.: Broch Olaf; 4 жніўня 1867, Хортан, Нарвегія[3] — 28 студзеня 1961, Осла) — нарвежскі філолаг, славіст, перакладчык, гісторык, заснавальнік апісальнай фанетыкі славянскіх моў[3]. Член АН Нарвегіі (1896), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1916, з 1917 — РАН, з 1925 — АН СССР)[4]. Акадэмік Украіны (1924), Сербіі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы, Балгарыі. Замежны член Навуковага таварыства імя Тараса Шаўчэнкі  (руск.) (1914).

Олаф Брок
нарв.: Olaf Broch
Дата нараджэння 4 жніўня 1867(1867-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1961(1961-01-28)[1][2][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Olaf Anton Broch[d]
Род дзейнасці мовазнавец, дыялектолаг, прафесар, перакладчык, славіст, phonetician
Навуковая сфера мовазнаўства, славістыка, дыялекталогія і руская літаратура
Месца працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Брат заолага Яльмара Брока  (англ.) і сацыяльнай работніцы Наны Брок  (нарв.).

У 1893 годзе скончыў універсітэт у Хрысціяніі (Осла). Навуковую дзейнасць пачаў у 1895 годзе вывучэннем складанай і адначасова цікавай моўнай сітуацыі тагачаснай Венгрыі. Першая праца «Zum Kleinrussischen in Ungarn» («Аб пытаннях пра маларасійскую мову ў Венгрыі») апублікавана ў двух нумарах часопіса «Archiv für Slavische Philologie» (№ 17, 1895; № 19, 1897). Тады ж публікуе сваю манаграфію пра ўзаемаўплыў славацкага і ўкраінскага дыялектаў ва ўсходняй частцы Венгрыі «Studien von der Slovakisch — Kleinrussischen Sprachgrenze im östlichen Ungarn» («Вывучэнне славацка-маларасійскай моўнай мяжы ва ўсходняй Венгрыі», т. 1-2, 1897, 1899).

Вясной 1895 года Брок пэўны час знаходзіўся ў сяле Убля, дзе назіраў і вывучаў асаблівасці гэтай гаворкі, вынікам стала даследаванне «Уграрускае прыслоўе вёскі Ублы Земплінскага камітэта» (1899). У працы прадстаўлена дэталёвае апісанне фанетыкі гэтага бойкаўскага дыялекту  (руск.) ўкраінскага мовы.

У 1895 годзе дарогай з Венгрыі ў Нарвегію трапіў на Віленшчыну, дзе выпадкова сустрэў білінгваў — людзей, якія вольна размаўлялі на літоўскай і беларускай мовах. Зацікаўлены Брок спыніўся на месяц у Барунах, а потым у Жырмунах, каб занатаваць унікальны моўны феномен.

З 1896 года дацэнт універсітэта Хрысціяніі, з 1902 — прафесар славянскіх моў. Займаўся вывучэннем славістыкі ў Лейпцыгскім універсітэце, прыязджаў у Расію, дзе слухаў лекцыі расійскіх навукоўцаў А. А. Шахматава і Ф. Ф. Фартунатава  (руск.)[5], пасля стаў вучнем Фартунатава, паслядоўнікам Маскоўскай (фартунатаўскай) лінгвістычнай школы[6][7], а таксама лекцыі гісторыка В. В. Ключэўскага.

Вывучаў славянскія дыялекты ў Расіі, Сербіі, на тэрыторыі сучаснай Славакіі. Працаваў у Маскоўскай Дыялекталагічная камісіі  (руск.)[8]. Перакладаў рускую літаратуру на нарвежскую мову[5]. У 1916 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук[9]. У 1923 годзе выпусціў кнігу «Proletariatets diktatur. Seet og tænkt fra forsommeren 1923» (Пралетарская дыктатура), выдадзеную ў Осла, а таксама ў шведскім перакладзе ў 1924 годзе ў Стакгольме і па-французску ў 1925 годзе[10], у якой выкладзены яго ўражанні ад наведвання Расіі ў 1923 годзе[11].

Олаф Брок таксама займаўся вывучэннем гісторыі, уваходзіў у склад Спецыяльнага камітэта па вывучэнні савецкіх архіваў, што тычыліся ўзаемаадносін скандынаўскіх краін з Расіяй, Камітэт быў заснаваны ў Стакгольме ў 1928 годзе па ініцыятыве шведскіх, дацкіх і нарвежскіх навукоўцаў[12]. У 1949 годзе выключаны са складу членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук СССР за антысавецкую дзейнасць[11].

Уклад у навуку правіць

Найважнейшымі бакамі навуковай дзейнасці Олафа Брока былі даследаванні ў галіне ўсходнеславянскай і сербска-харвацкай дыялекталогіі, фанетыкі славянскіх моў[4]. Шырокую вядомасць мелі яго працы, частка якіх была рускай мовай: Очерк физиологии славянской речи (1910) і інш[5]. Раннія яго працы прысвечаны вывучэнню гаворак на тэрыторыі сучаснай Усходняй Славакіі, у іх ліку найбольш вядома апісанне гаворкі вёскі Убля. Пазней, з 1907 года, Олаф Брок займаўся вывучэннем паўночнарускіх гаворак Тацемскага павета  (руск.) Валагодскай губерні, а таксама вывучаў паўднёварускія гаворкі Масальскага павета Калужскай губерні. У працэсе вывучэння гаворак Тацемского павета (па рацэ Сухоне), Олаф Брок адкрыў у рускай мове гук [о] закрытае, які вымаўляецца як гук, сярэдні паміж [о] і [у][13].

Для Энцыклапедыі славянскай філалогіі Олаф Брок напісаў нарыс фізіялогіі славянскай мовы, у якім падрабязна апісвае ўмовы ўтварэння зычных і галосных гукаў маўлення, а таксама спалучэнняў гукаў, у тым ліку ў асобных славянскіх мовах. Гэты нарыс (у нямецкім перакладзе «Slavische Phonetik», Heidelberg, 1911) стаў найзначнейшай працай нарвежскага вучонага ў славістыцы[5]. Олаф Брок дакладна выявіў, з аднаго боку, асноўныя фанетычныя адзінкі кожнай з апісанай ім моў, а з другога — вельмі тонка апісаў шматлікія асаблівасці іх артыкуляцыі і гучання, паказаў шэраг фанетычных паралеляў паміж асобнымі славянскімі мовамі. Падаў таксама падрабязную характарыстыку гукаў украінскай мовы на фоне ўсіх славянскіх моў.

Украінскай мове ў гэтай працы прысвечана некалькі асобных частак, асноўнай крыніцай даследавання гукавых асаблівасцей украінскага мовы была гаворка Івана Міхайлавіча Зілінскага  (укр.), з якім сябраваў Брок.

Падчас даследавання славянскіх моў значную ўвагу надаваў беларускай мове і яе дыялектам[3]. Аднак уклад Брока ў беларускую і літоўскую філалогію быў забыты і апублікаваны толькі ў 1957—1959 гадах.

У 1920-я гады працаваў у архівах Нарвегіі і Расіі, дзе даследаваў русенорск — змешаную мову нарвежцаў і памораў Рускай Поўначы[14]. Навуковая дзейнасць Олафа Брока спрыяла актыўнаму развіццю русістыкі як у Расіі, так і з’яўленню цікавасці да яе ў скандынаўскіх краінах[15].

Акрамя навуковай працы Олаф Брок выступаў як перакладчык са славянскіх моў на нарвежскую. Ён пераклаў шэраг твораў рускіх пісьменнікаў, у тым ліку «Рэвізора  (руск.)» Мікалая Гогаля, «Братоў Карамазавых  (руск.)» Фёдара Дастаеўскага і «Ганну Карэніну» Льва Талстога[3].

Публікацыі правіць

  • Olaf Broch. Zum kleinrussischen in Ungarn. Archiv für Slavische Philologie. Berlin, 1895, № 17. 1897, № 19
  • Olaf Broch. Studien von der Slovakisch — Kleinrussischen Sprachgrenze im östlichen Ungarn. T. 1—2. Kristiania, 1897, 1899
  • Олаф Брокъ. Угрорусское нарѣчiе села Убли (Земплинскаго комитата). Изданiе отдѣленiя русскаго языка и словесности Императорской академiи наукъ. — Спб.: Тип. Имп. Акад. наукъ, 1899
  • Olaf Broch. Die Dialekte des sudlichsten Serbiens. — Wien : Alfred Holder, 1903 (Диалекты Южной Сербии)[4]
  • Олаф Брок. Описание одного говора из юго-западной части Тотемского уезда. — Спб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1907
  • Олаф Брокъ. Очеркъ физіологіи славянской рѣчи. Энциклопедiя славянской филологiи. Выпуск 5. Под ред. Ягича И. В. Изданiе отделенiя русскаго языка и словесности Императорской академiи наукъ. — Спб.: Тип. Имп. Акад. наукъ, 1910
  • Olaf Broch. Slavische phonetik. Heidelberg: Carl Winter, 1911 (Славянская фонетика)[4]
  • Олаф Брок. Говоры к западу от Мосальска. Пг.: Тип. Имп. АН, 1916[16]
  • Olaf Broch og Ernst W. Selmer. Håndbok i elementær fonetik. Kristiania: Aschehoug, 1921
  • Olaf Broch. Fra Østlandets dagligtale, 1923
  • Olaf Broch. Russenorsk. Archiv für slawische Philologie, 1927[17]
  • Olaf Broch. Russenorsk tekstmateriale, Maal og minne, 1930[17]
  • Olaf Broch. Über einen weissrussischen Dialekt aus der Gegend südlich von Wilna [Аб адным беларускім дыялекце на поўдзень ад Вільні[3]] // Zeitschrift für slawische Philologie, В. XXVI, H. I, 1957, S. 1—46;
  • Olaf Broch. Zum Litauischen südlich von Wilna // Norsk tidskrift for sprogvidenskap, V. 19, 1959, S. 1-71.
  • Stang, Christian S., Krag, Erik, Gallis, Arne: Festskrift til professor Olaf Broch på hans 80-årsdag fra venner og elever. I kommisjon hos J. Dybwad, Oslo, 1947.

Зноскі

  1. а б Olaf Broch // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. а б в г д Брок Олаф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
  4. а б в г Энциклопедический словарь. Брок Олаф
  5. а б в г Олаф Брок. Звукообразование славянской речи. 1910. 2-е изд.: М.: КД Либроком, 2010
  6. Сусов И. П. История языкознания. 1999
  7. Языкознание. Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. Н. Ярцева. М. Советская энциклопедия, 1990. — 2-е изд. — М. Большая Российская энциклопедия, 2000. Статья Московская фортунатовская школа
  8. Энциклопедия русского языка. Русистика(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2010. Праверана 3 ліпеня 2013.
  9. Профіль Олафа Брока на афіцыйным сайце РАН
  10. Мы не нищие…: к истории 200-летнего юбилея Российской Академии наук (из дневника Е. Г. Ольденбург)
  11. а б Служебная записка сектора науки агитпропа ЦК Д. Т. Шепилову по вопросу исключения из АН СССР троих её иностранных членов
  12. Ковчинская С. Г. Работа скандинавских историков в советских архивах в 1927—1933 гг. Из истории международных научных связей. Петрозаводский государственный университет. Петрозаводск
  13. Энциклопедический словарь филолога. О закрытое
  14. Якобсон Р. О. О теории фонологических союзов между языками. Избранные работы. — М., 1985
  15. Языкознание. Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. Н. Ярцева. М. Советская энциклопедия, 1990. — 2-е изд. — М. Большая Российская энциклопедия, 2000. Статья Русистика
  16. Электронные каталоги фундаментальной библиотеки Нижегородского государственного университета им. Н. И. Лобачевского
  17. а б Vladimir Belikov. Some Fragments of Russenorsk Grammar. Institute of Russian Language, Russian Academy of Sciences, Moscow

Літаратура правіць

  • Железняк М. Г.  (укр.) Брок (Блох) Олаф // Енциклопедія сучасної України  (укр.). — Т. 2. — Київ, 2004., стор. 481
  • Томсон А. И. Заметки к «Очерку физиологии славянской речи» Олафа Брока // Рус. физиол. вест. Варшава, 1911. Т. 65
  • A Bibliography of Olaf Broch’s Published Writings // Scando-Slavica. T. 3. Copenhagen, 1957;
  • A. Gallis. Professor Olaf Broch rum Gedächtnis (1867—1961) // Scando-Slavica. T. 7. Copenhagen, 1961; Olaf Broch Symposium, Oslo 12—14th September 1996. Oslo, 1998.

Спасылкі правіць