Омаха

горад у ЗША

О́маха — найбуйнейшы горад штата Небраска, размешчаны на яго ўсходняй мяжы, акруговы цэнтр акруга Дуглас. Размешчаны на беразе рэкі Місуры, прыкладна за 30 кіламетраў на поўнач ад вусця рэкі Плат. Паводле ацэнкі бюро перапісу насельніцтва ЗША ў 2008 годзе ў горадзе пражывае 432 921 чалавек. Горад з яго прыгарадамі з'яўляецца 60-й сярод найбуйнейшых агламерацый ЗША з насельніцтвам 829 890 чалавек, якія пражываюць у васьмі акругах. Назва горада паходзіць ад індзейскага племя амаха, якое з XVII стагоддзя насяляла на паўночны ўсход сучаснай Небраскі. У 2008 годзе часопіс Кіплінгерс Персанал Файненс  (англ.) аддаў Омасе 3-е месца ў сваім спісе самых прывабных для жыцця гарадоў ЗША[2].

Горад
Омаха
Omaha
Сцяг
Сцяг
Краіна
 ЗША
Статус
Акруговы цэнтр
Штат
Акруга
Каардынаты
Мэр
Джын Стотэрт (Р)
Заснаваны
1854
Горад з
Плошча
307,9 км²
332 м
332 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 486 051 чал. (1 красавіка 2020)[1]
Агламерацыя
837 925 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
402
Паштовыя індэксы
68022, 68101-68164
Афіцыйны сайт
cityofomaha.org (англ.)
Омаха на карце ЗША
Омаха (ЗША)
Омаха

Гісторыя правіць

У 1804 годзе экспедыцыя Льюіса і Кларка даследавала берага рэкі Місуры і мела зносіны з мясцовымі плямёнамі. На месцы сустрэчы экспедыцыі з правадырамі індзейцаў у 1819 годзе быў пабудаваны форт Аткінсан, а ў 1822 годзе побач з ім з'явілася гандлёвая факторыя Амерыканскай пушной кампаніі. У 1846 годзе недалёка ад сучаснай Омахі пралягала Мармонская сцежка, па якім мармоны рухаліся на захад пасля свайго выгнання з Ілінойса. З дазволу племя амаха яны перазімавалі ў Небрасцы.

У пачатку 1850-х гадоў тэрыторыю Омахі сталі абжываць перасяленцы з Кейнсвіля (сучасны Каўнсіл-Блафс), штат Аява. У 1854 годзе Логан Фантэнель, правадыр племя амаха, прадаў большую частку зямель, якія належалі племю (каля 16 тыс. км² ці чатыры мільёны акраў), ураду ЗША па кошце 22 цэнты за акр. Гэта дазволіла на набытай зямлі стварыць тэрыторыю Небраска. 4 ліпеня 1854 года быў заснаваны горад Омаха (статус горада быў прысвоены ў 1857 годзе), якая ў 1855—1867 гадах з'яўлялася сталіцай тэрыторыі Небраска. У 1869 годзе было завершана будаўніцтва Першай транскантынентальнай чыгункі, якая звязала Омаху з горадам Сакрамента ў Каліфорніі. З'яўленне чыгункі абумовіла далейшы хуткі прырост насельніцтва і развіццё горада. Омаха атрымала мянушку «Вароты на Захад», звязаную з яго значэннем як транспартнага цэнтра ЗША ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Калі да сярэдзіны XX стагоддзя асновай эканомікі Омахі былі чыгунка, бровары, жывёлагадоўчыя гаспадаркі і мясахоладабойныя заводы, то сучасная эканоміка горада адрозніваецца і грунтуецца на эканоміцы ведаў. У горадзе размешчаны штаб-кватэры пяці кампаній, якія ўваходзяць у спіс Fortune 500: ConAgra Foods  (англ.), Union Pacific Corporation  (англ.), Peter Kiewit and Sons, Inc.  (англ.), Mutual of Omaha Companies  (англ.) і Berkshire Hathaway, старшынёй савета дырэктараў якой з'яўляецца найбагацейшы чалавек свету, Уорэн Бафет, які носіць мянушку «Аракул з Омахі». У 2001 годзе часопіс Newsweek уключыў Омаху ў свой спіс дзесяці самых буйных тэхналагічных цэнтраў краіны[3]. У горадзе размешчаны штаб-кватэры трох з трыццаці найбуйнейшых архітэктурных і інжынерных кампаній свету: Leo A. Daly Co., HDR, Inc.  (англ.) і DLR Group  (англ.)[4]. Важным сектарам эканомікі Омахі з'яўляецца турызм: штогод у горадзе праводзіцца фінальны турнір чэмпіянату па бейсболе сярод каледжаў, а мясцовы заапарк Генры Дурлі з'яўляецца адным з самых наведвальных месцаў Небраскі[5].

 
Краявід Омахі з горада Каўнсіл-Блафс, Аява

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі правіць

Спасылкі правіць