Ордэн «За храбрасць» (Балгарыя)

ваенны ордэн Балгарыі

Ордэн «За храбрасць» (балг.: Орден «За храброст».) — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 года — Царства Балгарыі. Ордэн быў уведзены Указам князя Аляксандра Батэнберга 1 студзеня 1880 года для заахвочвання вайскоўцаў, якія праявілі мужнасць і гераічнасць на полі боя.

Ордэн «За храбрасць»
Орден «За храброст»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Орден «За храброст»
Краіна Балгарыя
Тып ордэн
Дата заснавання царскі:
1 студзеня 1880 года[1]
рэспубліканскі:
13 чэрвеня 2003 года[2]
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая княжацкая
няма
царская
Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія
рэспубліканская
мае асаблівы статус
Малодшая княжацая і царская
Ордэн Святога Аляксандра
рэспубліканская
мае асаблівы статус
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн быў скасаваны 15 верасня 1946 года, пасля запанавання ў Балгарыі камуністычнага ўрада, аднак узнагароджаныя раней атрымлівалі знакі да 1950 года. Яго змяніў падобны рэспубліканскі ордэн, які існаваў у трох ступенях.

13 чэрвеня 2003 года з некаторымі змяненнямі ордэн быў адноўлены ў ранейшым выглядзе і сёння з’яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыі.

Ордэн «За храбрасць» правіць

Ордэн «За храбрасць» — самы першы балгарскі ордэн, таксама з’яўляўся найвышэйшай узнагародай Княства Балгарыі аж да 1908 года, калі Балгарыя была агалошаная незалежным царствам, і быў уведзены ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, які стаў новай найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай.

Палажэнне аб узнагародзе правіць

Ордэн прызначаецца для ўзнагароджвання вайскоўцаў, якія паказалі мужнасць, гераізм і здзейснілі подзвігі на полі боя. Ордэн уручаецца толькі ў ваенны час.

Апісанне правіць

Ордэн «За храбрасць» мае чатыры асноўныя ступені, адну спецыяльную ступень і чатыры ступені крыжа. Ордэн мае Вялікі крыж, 4 ступені і 2 класа, для ўзнагароджвання афіцэраў, а таксама 4 жаўнерскія ступені. Вайсовым святарам і музыкам, якія праявілі адвагу і самаахвяраванне на поле боя, вручалась узнагарода без мячоў:

Узнагароджванне праводзілася паслядоўна, з 4-ай да 1-ай ступені.

Вялікі крыж ордэна «За храбрасць» правіць

Мог уручацца толькі вярхоўнаму балгарскаму правіцелю. Существуют пяць эмісій, различающихся між сабой.

I ступень Ордэна «За храбрасць» правіць

Існуе чатыры эмісіі. Уручаўся балгарскім і замежным генералам, гэтак жа як і кіраўнікам іншых краін. Усяго ўзнагароджана 32 чалавекі, ад імператара Аляксандра II да маршала Фёдора Талбухіна[3].

II ступень Ордэна «За храбрасць» правіць

Існуе дзве эмісіі. Уручаецца генералам, якія камандуюць баявымі злучэннямі не менш за дывізію.

III ступень I класа Ордэна «За храбрасць» правіць

Існуе тры эмісіі. Уручаўся камандуючым ад брыгады да дывізіі.

III ступень II класа Ордэна «За храбрасць» правіць

Існуе пяць эмісій. Уручаўся старшаму афіцэрскаму саставу (ад капітана да палкоўніка). У выключных выпадках малодшым афіцэрам.

IV ступень I класа Ордэна «За храбрасць» правіць

Існуе сем эмісій. Уручаўся сярэдняму і малодшаму афіцэрскаму саставу.

IV ступень II класа Ордэна «За храбрасць» правіць

Існуе дзесяць эмісій. Апошняя за балгара-нямецкую вайну 1944—1945 гадоў. Уручаўся малодшаму афіцэрскаму саставу.

Воінскі крыж «За храбрасць» правіць

 
Воінскі крыж «За храбрасць» I ступені

Узнагароды для «ніжніх чыноў», гэта значыць сяржантаў і радавых, былі ўведзены адначасова з афіцэрскімі. I і II ступені былі пазалочаныя, а III і IV ступені — пасрэбраныя. Акрамя таго, воінскія крыжы былі менш за афіцэрскія па памеру (33—34 мм), з больш вузкай жычкай. Ступені адрозніваліся паміж сабой наяўнасцю ці адсутнасцю банта на стужцы.

  • Воінскі крыж «За храбрасць» I ступені

пазалочаны з бантам

1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна

  • Воінскі крыж «За храбрасць» II ступені

пазалочаны без банта

1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна

  • Воінскі крыж «За храбрасць» III ступені

посрэбраны з бантам

1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна

  • Воінскі крыж «За храбрасць» IV ступені

посрэбраны без банта

1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна

У 1917 годзе ў Балгарыі адмовіліся ад напісання i перад галоснымі, як гэтае прынята ў стараславянскай мове. Новыя правілы знайшлі адлюстраванне і ў малюнку ўзнагароды. На зваротным боку крыжа традыцыйнае «Българія» было зменена на «България».

Рэспубліканскі ордэн «За храбрасць» правіць

Палажэнне аб узнагародзе правіць

Ст. 9. (1) Ордэнам «За храбрасць» узнагароджваюцца вайсковыя і цывільныя асобы за мужнасць і гераізм на карысць балгарскага грамадства і дзяржавы.

Апісанне

(2) Ордэн «За храбрасць» носіцца на блакітнай стужцы і мае тры ступені — першую, другую і трэцюю, і дзве катэгорыі — з мячамі (уручаецца вайскоўскім асобам) і без мячоў (уручаецца цывільным асобам), носіцца на грудзіне:

  1. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на пярэднім боку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па крузе: ЗА ХРАБРОСТ (балг.: За храбрасць), на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па колу: РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ (балг.: Республика Болгария. Рэспубліка Балгарыя);
  2. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты чырвонай эмаллю, на пярэднім боку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, які пакрыты чырвонай эмаллю, і надпіс па колу: ЗА ХРАБРОСТ, на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па колу: РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ;
  3. трэцяя ступень: бронзавы крыж, на пярэднім боку ў сярэдзіне крыжа — круглы медальён з львом і надпісам па колу: ЗА ХРАБРОСТ, на зваротным боку крыжа медальён мае схематычную выяву колераў балгарскага нацыянальнага сцяга, і надпіс па колу: РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ;
  4. першая, другая і трэцяя ступені ордэна маюць блакітную стужку, носяцца на грудзіне і маюць катэгорыю з мячамі.

(3) Ордэнам «За храбрасць» з мячамі ўзнагароджваюцца вайскоўцы:

  1. першай ступенню — вышэйшыя афіцэры — генералы і адміралы;
  2. другой ступенню — афіцэры;
  3. трэцяй степенню — сяржанты і жаўнеры.

Знакі ордэна правіць

Орден «За храбрость»
I ступень II ступень III ступень
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Цікавыя факты правіць

 
Апазнавальны знак ВПС Балгарыі 1937—1940 гг.

Апазнавальны знак ВПС Балгарыі 1937—1940 гг. З 1937 па 1940 год выява знака ордэна «За храбрасць» IV-й ступені I-га класа выкарыстоўвалася ў якасці апазнавальнага знака ВПС Балгарыі, прыметна, па аналогіі з «Жалезным крыжам» — традыцыйнай эмблемай ВПС Нямеччыны.

 
Знішчальнік Heinkel He-51B «Сокал» ВПС Балгарыі

Зноскі

  1. Денков, В. (2001) Български ордени и медали, София: Кибела.
  2. ЗАКОН ЗА ОРДЕНИТЕ И МЕДАЛИТЕ НА РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ
  3. Орден «За храбрость»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2015. Праверана 29 лістапада 2014. (руск.)

Літаратура правіць

  • Денков, Ст. (2001) Български ордени и медали, Сафія: Кибела.
  • Паўлаў. П. (2003) Български ордени и медали, ????: ????.
  • Пётраў, T. (2000) Ордени и медали в България, Сафія: ????.

Спасылкі правіць

  • Закон за ордените і медалите на Република България, 21 мая 2004 года  (.)