Ордэн Аляксандра Неўскага (Расія)

ордэн Расійскай Федэрацыі

Ордэн Аляксандра Неўскага — дзяржаўная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі.

Ордэн Аляксандра Неўскага
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 7 верасня 2010
Статус уручаецца
Старэйшая Order 'For Valiant Labor'[d]
Малодшая Order of Suvorov[d] і ордэн Дружбы[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя ордэна правіць

 
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага.

Ордэн Аляксандра Неўскага з’яўляецца адзінай узнагародай, якая існавала (з пэўнымі зменамі) ва ўзнагародных сістэмах Расійскай імперыі, Савецкага Саюза і Расійскай Федэрацыі.

У Расійскай імперыі з 1725 года па 1917 год існаваў ордэн Святога Аляксандра Неўскага, а ў СССР з 1942 года па 1991 год існаваў ордэн Аляксандра Неўскага.

Ордэн Святога Аляксандра Неўскага быў заснаваны Кацярынай I у 1725 годзе і прызначаўся для ўзнагароджання як ваенных, так і грамадзянскіх асоб. У 1917 годзе ён быў скасаваны разам з іншымі царскімі ордэнамі.

29 ліпеня 1942 года ў СССР быў заснаваны новы ордэн Аляксандра Неўскага як ваенны ордэн для ўзнагароджання каманднага складу Чырвонай Арміі.

Пасля распаду Савецкага Саюза ордэн быў захаваны ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расійскай Федэрацыі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расіі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 «Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі»[1] і Пастановай Вярхоўнага Савета Расіі ад 20 сакавіка 1992 года № 2557-I «Аб зацвярджэнні Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі „Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі“»[2]. Аднак як дзяржаўная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі ордэн не меў апісання, ўзнагароджанне ордэнам дзяржавай не адбывалася.

Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дз. Мядзведзева ад 7 верасня 2010 года № 1099 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай узнагародной сістэмы Расійскай Федэрацыі» устаноўлена, што ордэн Аляксандра Неўскага зноў уваходзіць у дзяржаўную ўзнагародную сістэму Расійскай Федэрацыі, а таксама зацверджаны яго статут і апісанне[3]. Знак ордэна Аляксандра Неўскага Расійскай Федэрацыі узнаўляе дызайн дарэвалюцыйнага ордэна.

У далейшым у статут ордэна неаднаразова ўносіліся змены.

Статут ордэна правіць

Прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў уручае Патрыярху Кірылу ордэн Аляксандра Неўскага. Масква, Крэмль. 3 лютага 2011 года.
Прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў уручае ордэн Аляксандра Неўскага 99-гадоваму Аляксею Сакалову. Масква, Крэмль. 21 лютага 2011 года.
Прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў уручае ордэн Аляксандра Неўскага Сяргею Сакалову. Масква, Крэмль. 28 ліпеня 2011 года.
Ордэн Аляксандра Неўскага c пасведчаннем

Статут ордэна Аляксандра Неўскага дзейнічае ў рэдакцыі указа Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 7 верасня 2010 года № 1099 «Аб мерах па ўдасканаленню дзяржаўнай узнагародной сістэмы Расійскай Федэрацыі» з наступнымі зменамі:

1. Ордэнам Аляксандра Неўскага ўзнагароджваюцца грамадзяне Расійскай Федэрацыі, што замяшчаюцца на пасадах дзяржаўнай службы, за асаблівыя асабістыя заслугі перад Айчынай у справе дзяржаўнага будаўніцтва, шматгадовую добрасумленную службу і высокія вынікі, дасягнутыя імі пры выкананні службовых абавязкаў, у справе ўмацавання міжнароднага аўтарытэту Расіі, абараназдольнасці краіны, развіцця эканомікі, навукі, адукацыі, культуры, мастацтва, аховы здароўя і іншыя заслугі, а таксама грамадзяне Расійскай Федэрацыі за высокія асабістыя дасягненні ў розных галінах эканомікі, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, адукацыйнай і іншай грамадска карыснай дзейнасці.

2. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі могуць быць узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага, як правіла, пры ўмове, што раней яны былі ўзнагароджаны ордэнам Расійскай Федэрацыі, а асобы, што замяшчаюцца на пасадах дзяржаўнай службы, павінны мець таксама агульны стаж дзяржаўнай службы не менш за 20 гадоў.

21. Ордэнам Аляксандра Неўскага могуць быць узнагароджаны ваенна-медыцынскія арганізацыі за высокія дасягненні ў галіне аховы здароўя вайскоўцаў.

3. Ордэнам Аляксандра Неўскага могуць быць узнагароджаны вядомыя замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дзелавой супольнасці замежных дзяржаў за заслугі ў развіцці шматбаковага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і аказанні садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці.

4. Знак ордэна Аляксандра Неўскага носіцца на пяцікутнай калодцы на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў Расійскай Федэрацыі размяшчаецца пасля знака ордэна Святой вялікапакутніцы Кацярыны.

5. Для асаблівых выпадкаў і магчымага паўсядзённага нашэння прадугледжваецца нашэнне мініяцюрнай копіі знака ордэна Аляксандра Неўскага, якая размяшчаецца пасля мініяцюрнай копіі знака ордэна Святой вялікапакутніцы Кацярыны.

6. Пры нашэнні на форменнай вопратцы стужкі ордэна Аляксандра Неўскага на планцы яна размяшчаецца пасля стужкі ордэна Святой вялікапакутніцы Кацярыны (да 3 мая 2012 года — пасля стужкі ордэна «За заслугі перад Айчынай»).

7. На цывільным адзенні носіцца стужка ордэна Аляксандра Неўскага ў выглядзе разеткі, якая размяшчаецца на левым баку грудзей.

 
Ордэн Аляксандра Неўскага на паштовай марцы Расіі 2013 года з серыі «Дзяржаўныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі» (ЦФА (ІТЦ «Марка») № 1673).

Апісанне ордэна правіць

Знак ордэна Аляксандра Неўскага ўяўляе сабой пакрыты рубінавы эмаль пазалочаны прамы чатырохканцовы крыж з пашыранымі канцамі. Канцы Крыжа па краях маюць вузкі выпуклы рант.

Паміж канцамі крыжа змешчаны выявы двухгаловага арла — галоўнай фігуры Дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі.

У цэнтры крыжа — круглы медальён з вузкім выпуклым рантам.

У полі медальёна — выкананая каляровымі эмалямі конная фігура князя Аляксандра Неўскага, звернутая налева.

Адлегласць паміж процілеглымі канцамі крыжа — 40 мм. На адваротным баку знака рэльефнымі прамымі літарамі напісаны дэвіз ордэна: «ЗА ТРУДЫ И ОТЕЧЕСТВО». На ніжнім канцы крыжа — нумар знака ордэна.

Знак ордэна пры дапамозе вушка і кольцы злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай, муаравай стужкай.

Стужка чырвонага колеру шырынёй 24 мм. У цэнтры стужкі — жоўтая паласа шырынёй 1,5 мм.

Мініяцюрная копія знака ордэна Аляксандра Неўскага носіцца на калодцы. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 15,4 мм, вышыня калодкі ад вяршыні ніжняга кута да сярэдзіны верхняга боку — 19,2 мм, даўжыня верхняга боку — 10 мм, даўжыня кожнай з бакавіц — 16 мм, даўжыня кожнага боку, якія ўтвараюць ніжні кут, — 10 мм.

Пры нашэнні на форменнай вопратцы стужкі ордэна Аляксандра Неўскага выкарыстоўваецца планка вышынёй 8 мм, Шырыня стужкі — 24 мм.

На стужцы ордэна Аляксандра Неўскага ў выглядзе разеткі мацуецца мініяцюрная выява знака ордэна з металу з эмаллю. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 13 мм. Дыяметр разеткі — 15 мм.

Кавалеры ордэна правіць

Зноскі

Спасылкі правіць