Ордэн Белага льва

ордэн Чэхаславакіі і Чэхіі

Ордэн Белага льва (Řád bílého lva) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Чэхіі.

Ордэн Белага льва
Řád bílého lva
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Řád bílého lva
Дэвіз Pravda vítězí
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхаславакія
Чэхія
Тып Ордэн
Кім уручаецца прэзідэнт Чэхіі
Дата заснавання 1922
Статус Уручаецца
Чарговасць узнагарод
Малодшая Ордэн Томаша Гарыга Масарыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя ордэна правіць

Ордэн быў заснаваны ў 1922 годзе для ўзнагароджання замежных грамадзян — асабліва выдатных палітычных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый за заслугі перад дзяржавай. Ордэнам узнагароджвае прэзідэнт Чэхіі сваім указам.

Ступені правіць

Першапачаткова ордэн меў пяць ступеняў — вялікі крыж на наплечнай стужцы з зоркай, гранд-афіцэр на шыйнай стужцы з зоркай, камандор на шыйнай стужцы, афіцэр на нагруднай стужцы з разеткай, кавалер на нагруднай стужцы [1].

З 1961 па 1990 год (Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка) ордэн меў тры класы, два ніжэйшыя былі адменены:

  •   Ордэн 1 ступені
  •   Ордэн 2 ступені
  •   Ордэн 3 ступені

Знак ордэна I ступені насіўся на банце наплечнай ордэнскай стужкі, перакінутай праз правае плячо; ордэны II і III ступені — на шыйнай ордэнскай стужцы.

З 1990 па 1992 год (Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка) ордэн меў пяць класаў:

  •   Вялікі Крыж — ордэнская стужка са знакам ордэна, зорка і як асобая ступень — залаты ланцуг
  •   Гранд-афіцэр — ордэнская стужка са знакам ордэна і зорка
  •   Камандор — ордэнская стужка са знакам ордэна
  •   Афіцэр — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай
  •   Кавалер — знак ордэна на нагруднай калодцы

Знак ордэна I ступені носіцца на банце наплечнай ордэнскай стужкі, перакінутай праз правае плячо; ордэны II і III ступені — на шыйнай ордэнскай стужцы, IV і V ступень на нагруднай калодцы.

Зоркі ордэна носяцца на правым боку грудзей.

З 1994 года (Чэшская Рэспубліка) ордэн мае пяць класаў:

  •   Вялікі Крыж — ордэнская стужка са знакам ордэна, зорка і як асобая ступень — залаты ланцуг
  •   Гранд-афіцэр — ордэнская стужка са знакам ордэна і зорка
  •   Камандор — ордэнская стужка са знакам ордэна
  •   Афіцэр — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай
  •   Кавалер — знак ордэна на нагруднай калодцы

Знак ордэна I ступені носіцца на банце наплечнай ордэнскай стужкі, перакінутай праз правае плячо; ордэны II і III ступені — на шыйнай ордэнскай стужцы, IV і V ступень на нагруднай калодцы.

Зоркі ордэна носяцца на правым боку грудзей.

Апісанне правіць

 
Знак ордэна (1922—1961)
 
Зорка ордэна (1922—1961)

Першапачаткова знак ордэна ўяўляе сабой пяціканцовы трохпялёсткавы крыж чырвонай эмалі, у цэнтры якога намаляваны белы чэшскі геральдычны двуххвосты каранаваны леў. Кожны з пялёсткаў крыжа завершаны залатым шарыкам, паміж прамянямі крыжа ліпавы ліст.

На адваротным боку знака кожны прамень крыжа нясе на сабе герб адной з гістарычных абласцей, якія ўваходзяць у склад Чэхіі: Багемія, Славакія, Маравія, Падкарпацкая Русь, Сілезія. У цэнтры знака круглы медальён чырвонай эмалі, на якім намалявана манаграма Чэшскай Рэспублікі. Медальён атачае белае кольца, на якім напісаны дэвіз ордэна: «PRAVDA VÍTĚZÍ» (Праўда пераможа).

Вянчае крыж бляшка ў выглядзе вянка з дзвюх ліпавых галін, па-над якімі накладзены дзве пальмавыя галіны (для ўзнагароджання за грамадзянскія заслугі) ці два мячы (для ўзнагароджання за ваенныя заслугі).

Зорка ордэна васьміканцовая сярэбраная з цэнтральным медальёнам чырвонай эмалі з аблямоўкай. У медальёне выява белага чэшскага геральдычнага двуххвостага каранаванага льва. На аблямоўцы дэвіз ордэна «PRAVDA VÍTĚZÍ».

Стужка ордэна чырвоная, з белымі палоскамі ў края.

У 1961 годзе ў знешні выгляд ордэна былі ўнесены невялікія змены: з ільва была прыбрана карона, з адваротнага боку знака — гербы гістарычных абласцей.

У 1990 годзе знаку ордэна быў вернуты першапачатковы выгляд. Пасля распаду Чэхаславакіі на Чэхію і Славакію з грудзі белага льва прыбралі шчыток з гербам Славакіі.

Ордэн Белага льва «За Перамогу» правіць

 
Ордэн Белага льва «За Перамогу»

Ордэн быў заснаваны 9 лютага 1945 года. Узнагароджваліся як асобныя ваеннаслужачыя, так і вайсковыя часці, злучэнні за выдатныя ваенныя заслугі і подзвігі на поле бою.

Ордэн меў пяць ступеняў:

  •   Зорка ордэна Белага льва «За Перамогу» I ступені
  •   Зорка ордэна Белага льва «За Перамогу» II ступені
  •   Крыж ордэна Белага льва «За Перамогу»
  •   Залаты медаль ордэна Белага льва «За Перамогу»
  •   Сярэбраны медаль ордэна Белага льва «За Перамогу»

Ордэны I і II ступені носяцца на правым боку грудзей, III, IV і V ступені — на левай.

Апісанне ордэна Белага льва «За перамогу» правіць

 
Крыж ордэна Белага льва «За перамогу»

Знак ордэна ўяўляе сабой сярэбраную васьміканцовая зорку з цэнтральным медальёнам чырвонай эмалі з аблямоўкай сіняй эмалі. У медальёне выява белага чэшскага геральдычнага двуххвостага льва. На аблямоўцы дэвіз ордэна «ZA VÍTĚZSTVÍ» (За перамогу), унізе два скрыжаваныя мячы.

Крыж ордэна ўяўляе сабой чатырохканцовы трохпялёсткавы крыж чырвонай эмалі з цэнтральным медальёнам чырвонай эмалі з аблямоўкай сіняй эмалі. У медальёне выява белага чэшскага геральдычнага двуххвостага льва. На аблямоўцы назва ордэна «ZA VÍTĚZSTVÍ» (За перамогу), унізе два скрыжаваныя мячы. На рэверс крыжа ў цэнтры манаграма Чэхаславацкай Рэспублікі, па аблямоўцы дэвіз ордэна «PRAVDA VÍTĚZÍ». Крыж пры дапамозе кольца мацуецца да калодкі, абцягнутай ордэнскай муаравай стужкай.

На аверсе медаля ордэна намалявана безэмалевая выява цэнтральнага медальёна ордэна з аблямоўкай. На рэверсе ў цэнтры намалявана манаграма Чэхаславацкай Рэспублікі, па аблямоўцы дэвіз ордэна «PRAVDA VÍTĚZÍ». Медаль пры дапамозе кольца мацуецца да калодкі, абцягнутай ордэнскай муаравай стужкай.

Фатаграфіі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць