Ордэн Караля Таміслава

Ордэн Караля Таміслава (харв.: Velered kralja Tomislava), поўная назва — «Вялікі Ордэн Караля Таміслава са стужкай і вялікай ранішняй Зоркай» (харв.: Velered kralja Tomislava s lentom i Velikom Danicom) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Харватыя. Уручаецца кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый за спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя, выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус ці вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і краінай ці арганізацыяй узнагароджанага.

Ордэн Караля Таміслава
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва харв.: Velered kralja Tomislava
Краіна  Харватыя
Тып ордэн
Каму ўручаецца кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый
Падставы ўзнагароджання Спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя; выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус; вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і адпаведнымі краінамі
Дата заснавання 20 чэрвеня 1992
Статус дзеючы
Чарговасць узнагарод
Старэйшая няма
Малодшая Ордэн Каралевы Алены
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Звычайна ордэн уручаецца асабіста Прэзідэнтам Харватыі, часам Прэзідэнтам Сабара (харвацкага парламента). Ордэн мае толькі адну ступень. Названы ў гонар караля Таміслава I, першага караля Харватыі.

Спасылкі правіць