Ордэн Серафімаў (шведск.: Seraphimerorden) — вышэйшы ордэн Швецыі.

Ордэн Серафімаў
Serafimerorden
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Serafimerorden
Краіна Сцяг Швецыі Швецыя
Тып Ордэн
Каму ўручаецца Да 1975 года: шведскай знаці і кіраўнікам дзяржаў або асобам высокага рангу. Таксама, спадчыннікам шведскага трона ад нараджэння. Пасля 1975: замежным кіраўнікам дзяржаў і членам каралеўскай сям'і
Падставы ўзнагароджання за службу каралю ці дзяржаве
Дата заснавання 23 лютага 1748
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 850
Малодшая ордэн Мяча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Заснаванне гэтага найстарэйшага і галоўнага са шведскіх ордэнаў узыходзіць да часоў Магнуса Ладуласа. Першапачаткова ён быў заснаваны як духоўна-рыцарскі ордэн у XIII стагоддзі (паводле іншых крыніц, у XIV ст.).

У іўдаісцкай і хрысціянскай рэлігійных традыцыях серафімы — гэта анёлы вышэйшага рангу, якія найбольш набліжаны да прастола Бога і ўслаўляюць Яго. Апісанне серафімаў утрымліваецца яшчэ ў старазапаветнай «Кнізе прарока Ісаі»: «У кожнага з іх па шэсць крылаў: двума засланяў кожны аблічча сваё, і двума засланяў ногі свае, і двума лётаў». Падрыхтоўваючы прарокаў да служэння, адзін з серафімаў ачышчае ім вусны, дакрануўшыся да іх гарачым вугалем, які ён узяў абцугамі з ахвярніка.

У 1748 годзе шведскі кароль Фрэдрык I аднавіў ордэн Серафімаў і распрацаваў яго статут, паводле якога гэту вышэйшую ўзнагароду атрымлівалі кіраўнікі дзяржаў, прынцы каралеўскай крыві, тыя грамадзяне, якія сваімі заслугамі дасягнулі першых чыноў у дзяржаве.

Колькасць кавалераў ордэна Серафімаў, які меў адну ступень, была абмежавана — 24 чалавекі; акрамя іх, ордэн мог быць уручаны яшчэ васьмі замежнікам. Найстарэйшы з кавалераў атрымліваў пажыццёвую пенсію ў 100 рыксдалераў.

Збор гербаў кавалераў ордэна знаходзіцца ў цэрквы Рыдархольмена. Калі памірае кавалер ордэна, яго герб вывешваецца ў царкве, і падчас пахавальнай цырымоніі з 12:00 да 13:00 звоняць царкоўныя званы.

У выніку ордэнскай рэформы 1975 года было пастаноўлена не ўручаць ордэн Серафімаў шведскім падданым, у тым ліку нават членам каралеўскага дому. Толькі ў 1995 годзе гэта пастанова датычна членаў каралеўскага дому была адменена, і дзяцей караля Карла XVI Густава было загадана лічыць кавалерамі ордэна з дня нараджэння[1]. Аднак знакі ордэна былі ім уручаны толькі ў дні іх паўналецця — кронпрынцэсе Вікторыі 14 ліпеня 1995 года, прынцу Карлу-Філіпу 13 мая 1997 года, прынцэсе Мадлене 10 чэрвеня 2000 года.

Знакі адрознення правіць

 
Зорка ордэна Серафімаў
 
Ланцуг

Да знакаў ордэна Серафімаў адносяцца залаты крыж, зорка, залаты ланцуг і ордэнская стужка светла-блакітнага колеру.

Крыж — васьміканцовы (мальтыйскі) белы, эмаляваны, у залатой аправе і з залатымі шарыкамі на канцах. У цэнтры яго змешчаны нябеснага колеру шар з трыма белымі літарамі J. H. S. (Jesus Hominum Salvator — Ісус збавіцель людзей). Па баках крыжа і пад літарамі змешчаны залатыя кароны, на вуглах чатырохвугольніка размешчаны залатыя патрыяршыя крыжы, а паміж імі — залатыя галоўкі серафімаў. На блакітным полі адваротнага боку крыжа змешчаны тры літары — F. R. S. (Fredericus Rex Sueciae — Фрэдрык, кароль Швецыі). Крыж прышпільваецца да кароны і ў асабліва ўрачыстых выпадках носіцца на залатым ордэнскім ланцугу.

Сярэбраная зорка ордэна таксама выканана ў выглядзе ордэнскага крыжа.

Ордэнскі ланцуг складаецца са звёнаў у выглядзе залатых галовак серафімаў і эмаляваных блакітнай эмаллю патрыяршых крыжоў, якія чаргуюцца паміж сабой.

Зноскі

  1. Krona och Serafimerorden(недаступная спасылка). Sveriges Kungahus. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013. Праверана 18 ліпеня 2013.

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць