Ордэн Чырвонага Сцяга

ваенны ордэн СССР, да 1930 года — найвышэйшы дзяржаўны ордэн

Ордэн Чырвонага Сцяга (ордэн «Чырвоны сцяг») — адзін з вышэйшых ордэнаў СССР. Першы з усіх савецкіх ордэнаў. Быў заснаваны для ўзнагароды за асаблівую адвагу, самаадданасць і мужнасць, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны. Ордэнам Чырвонага Сцяга таксама узнагароджваліся вайсковыя часткі, ваенныя караблі, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі. Да заснавання ордэна Леніна ў 1930 годзе, Ордэн Чырвонага Сцяга быў вышэйшым ордэнам Савецкага саюза.

Ордэн Чырвонага Сцяга
руск.: Орден Красного Знамени
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва руск.: Орден Красного Знамени
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып Ордэн
Каму ўручаецца За асаблівую адвагу, самаадданасць і мужнасць, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны
Дата заснавання 16 верасня 1918
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 30 верасня 1918
Апошняе 1991
Колькасць 581 300
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Малодшая Ордэн Суворава I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За аснову ордэна быў прыняты знак ордэна «Чырвоны Сцяг» РСФСР, заснаваны 16 верасня 1918 года падчас Грамадзянскай вайны дэкрэтам УЦВК. Першапачаткова ордэн меў назву «Чырвоны Сцяг». Падчас Грамадзянскай вайны аналагічныя ордэны былі заснаваны ў іншых савецкіх рэспубліках. 1 жніўня 1924 года быў заснаваны агульнасаюзны ордэн «Чырвоны Сцяг», які адрозніваўся надпісам «СССР» замест «РСФСР» на стужцы на ніжняй частцы лаўровага вянка. Усе ордэны савецкіх рэспублік, якімі узнагароджвалі ў 1918—1924 гадах былі прыроўненыя да агульнасаюзнага ордэну. Статут ордэна быў зацверджаны Пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 11 студзеня 1932 года (19 чэрвеня 1943 года і 16 снежня 1947 года ў гэтую пастанову указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР уносіліся змены і дапаўненні). Апошняя рэдакцыя статута ордэна была зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 сакавіка 1980 года.

Ордэнам Чырвонага Сцяга былі ўзнагароджаны УЛКСМ, газета «Красная звезда», Двойчы Чырванасцяжны Балтыйскі флот, Ваенная акадэмія паветрана-касмічнай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава, Ваенна-паветраная інжынерная акадэмія імя прафесара М. Я. Жукоўскага, Ваенная акадэмія хімічнай абароны імя Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка, Санкт-Пецярбургскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя С. М. Кірава (двойчы), Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзе (двойчы), Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (двойчы), Ваенны інстытут Міністэрства абароны (Ваенны універсітэт), Балтыйскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт «Ваенмех», маскоўская міліцыя, гарады Ленінград (Петраград), Капейск, Грозны, Ташкент, Валгаград (Царыцын), Луганск, Севастопаль.

Спасылкі правіць