Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш

Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш (нар. 27 жніўня 1938, Трабы, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 27 лютага 2010) — вучоны-імунолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1984).

Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш
Дата нараджэння 27 жніўня 1938(1938-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2010(2010-02-27) (71 год)
Грамадзянства
Навуковая сфера малекулярная біялогія і паразіталогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1965) і доктар біялагічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). З 1974 года загадчык кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1985 года прарэктар, у 1991—1998 гадах першы прарэктар, у 1998—2001 гадах прарэктар па навуковай рабоце, з 2001 года загадчык кафедры медыцынскай біялогіі і агульнай генетыкі гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы ў галіне малекулярнай біялогіі. Развіваў новы навуковы напрамак па вывучэнні імунабіяхімічных аспектаў адаптацыі паразіта і гаспадара пры гельмінтозах. Паказаў, што пры паразітызме гельмінтаў ў арганізме гаспадара адбываецца імунабіялагічная перабудова ў выглядзе Ig-е-гіперадчувальнасці, якая суправаджаецца парушэннямі ў сістэмах біялагічна актыўных рэчываў. Абгрунтаваў схему тэрапіі трыхінелёз карбаматбензімідазоламі у спалучэнні з неспецыфічнымі нестэроіднымі супрацьзапаленчымі прэпаратамі. Паказаў, што тканкавыя гельмінты і іх лічынкі з’яўляюцца першымі ксенатрансплантатамі ў эвалюцыі чалавека. Прапанаваў спосаб прафілактыкі рэакцыі трансплантаты супраць гаспадара пры алатрансплантаццыі коснага мозгу з дапамогай деплецыі тымус-пазітыўных Т-лімфацытаў з коснага мозгу донараў метадам імунамагнітнай сепарацыі. Прапанаваў спосаб атрымання імунамагнітнай мікрасферы, вырабіў магнітныя сепаратары для деплецыі разетак імунамагнатамікрасфер. Усталяваў, што метабаліты гельмінтаў з’яўляюцца магутнымі мутагенамі, здольнымі выклікаць пашкоджанні як у геноме саматычных, так і генератыўных клетак гаспадара. Абгрунтаваў схемы камбінаванай тэрапіі гельмінтозаў чалавека, накіраваных таксама і на абарону яго геному.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[1][2].

Асноўныя працы правіць

  • Бекиш, О.-Я. Л. Медицинская паразитология / О.-Я. Л. Бекиш. — Л.: ЛМИ, 1989. — 90 с.
  • Бекиш, О.-Я. Л. Медицинская биология / О.-Я. Л. Бекиш. — Минск: Ураджай, 2000. — 520 с.
  • Бекиш, О.-Я. Л. Медицинская биология и общая генетика : учеб. для студентов учреждений высш. образования по специальности «Лечебное дело» / Бекиш О.-Я. Л., В. Я. Бекиш ; М-во здравоохранения Республики Беларусь, Витебский гос. мед. ун-т. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Витебск : ВГМУ, 2011. — 542, [1] с.
  • Бекиш, О.-Я. Л. Организация подготовки медицинских кадров при многоступенчатой системе обучения / Бекиш, О.-Я. Л., А. В. Цецохо, Бекиш, Вл. Я. // Медицинское образование XXI века : сб. науч. тр. : (материалы междунар. конф.). — Витебск : ВГМУ, 2002. — С. 561—562.
  • Бекиш, О. Л. Пособие по биологии для абитуриентов медицинских институтов / О.-Я. Л. Бекиш, И. С. Гурина. — Минск : Вышэйшая школа, 1991. — 383 с.
  • Бекиш, О.-Я. Л. Принципы разработки типовых учебных программ по биологии для медицинских университетов / Бекиш, О.-Я. Л., В. Я. Бекиш // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2005. — Т. 4, № 4. — С. 97—99.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць