Осмас (ад грэч. ὄσμος — штуршок, ціск[1]) — працэс аднабаковай дыфузіі праз паўпранікальную мембрану малекул растваральніка ў бок большай канцэнтрацыі растворанага рэчыва (меншай канцэнтрацыі растваральніка).

Осмас абумоўлены імкненнем сістэмы да тэрмадынамічнай раўнавагі і выраўноўвання канцэнтрацыі раствораў па абодва бакі ад мембраны. Характарызуецца асматычным ціскам[2].

Жан-Антуан Нале

Гісторыя правіць

Упершыню осмас назіраў А. Ноле ў 1748 годзе, аднак даследаванне гэтай з'явы было пачата праз стагоддзе.

Значэнне осмасу правіць

 
Мал. 1. Осмас праз паўпранікальную мембрану. Часціцы растваральніка (сінія) здольныя перасякаць мембрану, часціцы растворанага рэчыва (чырвоныя) — не.

Осмас адыгрывае важную ролю ў многіх біялагічных працэсах. Мембрана, што атачае нармальную клетку крыві, пранікальная толькі для малекул вады, кіслароду, некаторых з раствораных у крыві пажыўных рэчываў і прадуктаў клетачнай жыццядзейнасці; для вялікіх бялковых малекул, якія знаходзяцца ў раствораным стане ўнутры клеткі, яна непранікальныя. Таму бялкі, важныя для біялагічных працэсаў, застаюцца ўнутры клеткі.

Осмас ўдзельнічае ў пераносе пажыўных рэчываў у ствалах высокіх дрэў, дзе капілярны перанос не здольны выканаць гэту функцыю.

Клеткі раслін выкарыстоўваюць осмас таксама для павелічэння аб'ёму вакуолі, каб яна распірала сценкі клеткі (тургорны ціск). Клеткі раслін робяць гэта шляхам запашвання цукрозы. Павялічваючы або памяншаючы канцэнтрацыю цукрозы ў цытаплазме, клеткі могуць рэгуляваць осмас. За кошт гэтага павялічваецца пругкасць расліны ў цэлым. Са зменамі тургорнага ціску звязаны многія рухі раслін (напрыклад, рух вусікаў гароху). Праснаводныя прасцейшыя таксама маюць вакуолі, але задача вакуолі прасцейшых заключаецца толькі ў адпампоўванні лішняй вады з цытаплазмы для падтрымання пастаяннай канцэнтрацыі раствораных у ёй рэчываў.

Осмас таксама адыгрывае вялікую ролю ў экалогіі вадаёмаў. Калі канцэнтрацыя солі і іншых рэчываў у вадзе падымецца або знізіцца, то насельнікі гэтых вод загінуць з-за згубнага ўздзеяння осмасу.

Выкарыстанне правіць

  • Першая[крыніца?] ў свеце электрастанцыя, якая выкарыстоўвае для выпрацоўкі электрычнасці з'яву осмасу, адкрылася 24 лістапада 2009 г. у Нарвегіі. Салёная марская і прэсная вада на электрастанцыі падзеленыя мембранай; з прычыны, што канцэнтрацыя соляў у марской вадзе вышэй, паміж салёнай і прэснай вадой развіваецца з'ява осмасу, у выніку чаго ціск салёнай вады самаадвольна ўзрастае. З прычыны, што ціск салёнай вады, якая падверглася осмасу, большы, чым атмасферны ціск, узнікае магутны паток вады, які і прыводзіць у дзеянне гідратурбіну, што выпрацоўвае энергію.
  • У хіміі з дапамогай метадаў вымярэння асматычнага ціску вызначаюць малекулярную масу палімераў[2].
  • Осмас шырока выкарыстоўваюць у лабараторнай тэхніцы: пры вызначэнні малярных характарыстык палімераў, канцэнтравання раствораў, даследаванні разнастайных біялагічных структур.
  • Асматычныя з'явы часам выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, напрыклад пры атрыманні некаторых палімерных матэрыялаў, ачыстцы высока-мінералізаванай вады метадам «зваротнага» осмасу вадкасцей.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.140
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 454. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Літаратура правіць