О́тан Ге́дэман (польск.: Otton Hedemann; 29 красавіка 1887, в. Мнішчызна, Рэчыцкі павет, Мінская губерня[2], Расійская імперыя, цяпер Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць[3] — 18 мая 1937, Вільня, Польская Рэспубліка[4]) — беларускі і польскі гісторык, краязнаўца, педагог.

Отан Гедэман
Otton Hedemann
Дата нараджэння 29 красавіка 1887(1887-04-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1937(1937-05-16)[1] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, краязнавец
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў ваколіцах Мінска ў сям’і датчаніна Магнуса Яна Гедэмана і полькі Ядвігі з Андрыеўскіх. Бацька працаваў інжынерам-меліяратарам. Скончыў гімназію ў Гомелі, за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з Кіеўскага ўніверсітэта. Вярнуўся ў бацькоўскі фальварак пад Гомелем. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны бальшавікі адабралі маёнтак, і Отан з жонкай і дзецьмі з’ехаў у II Рэч Паспалітую. З 1922 года працаваў настаўнікам гісторыі ў Браслаўскай гімназіі. З пачатку 1930-х — у Друі.

Хварэў на сухоты[5]. Памёр у Вільні пасля перанесенай аперацыі[4].

Дзейнасць правіць

Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, сярэдняга Падзвіння, Белавежскай пушчы. Выдаў кнігі пра Дзісну, Друю, Глыбокае, Браслаў, Браслаўскі павет[6]. На старонках месячніка «Echa Leśne» змяшчаў артыкул па гісторыі Белавежскай пушчы, складзеных на аснове архіваў. Апошняя праца пра Белавежскую пушчу пабачыла свет ужо па яго сконе.

Творы правіць

Ушанаванне памяці правіць

У 2012 годзе на будынку Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрытая памятная дошка Отану Гедэману[2][7].

Зноскі

  1. а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/otto-hedemann
  2. а б Календарь памятных дат Браславщины на 2017 год (руск.)(недаступная спасылка). Портал браславского региона (22 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 30 сакавіка 2020.
  3. Гедэман, Ота Магнусавіч (гісторык ; 1887—1937). Сводный электронный каталог бібліотек Беларусі. Нацыянальная біблітэка Беларусі. Праверана 30 сакавіка 2020.
  4. а б Zgon historyka polsko-duńskiego w Wilnie // Gazeta Lwowska. — 20 maja 1937. — № Nr 110. — С. 1.
  5. Аўчыннікава, Раіса. Магнус Гедэман - метэаролаг з Васілевіч. Блог Раісы Аўчыннікавай. Геоверсум (16 красавіка 2013). Праверана 30 сакавіка 2020.
  6. Г. А. Каханоўскі. Гедэман Ота Магнусавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 503
  7. Хітроў, Аляксандр. Представители девяти стран приняли участие в празднике традиционной культуры "Браславские зарницы-2012" (руск.)(недаступная спасылка). Фотохроніка Беларусі. БелТА (18 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 30 сакавіка 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць