Отан Мікалаевіч Грабніцкі

адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў у Беларусі

Отан Мікалаевіч Грабніцкі (12 сакавіка 1829, маёнтак Арэхаўна, Лепельскі павет — 19 студзеня 1865, Екацярынбург) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі[1].

Отан Мікалаевіч Грабніцкі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1829(1829-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1865(1865-01-19) (35 гадоў)
Месца смерці
Бацька Мікалай Грабніцкі[d]
Маці Паўліна з Друцкіх-Любецкіх[d]
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў маёнтку свайго бацькі Мікалая Антонавіча Грабніцкага.

З 1854 года ў арміі, за рэвалюцыйную дзейнасць заключаны на 2 гады ў Петрапаўлаўскую крэпасць, потым адпраўлены ў армію радавым[1].

У 1863 годзе камандаваў паўстанцкім атрадам у Віцебскай губерні. Асуджаны на 6 гадоў катаргі, памёр па дарозе ў Сібір[1].

Пасля смерці Отана маёнтак Арэхаўна быў набыты яго стрыечным братам Адамам Грабніцкім-Дактаровічам, вядомым біёлагам і памолагам[2].

Зноскі

  1. а б в Грабницкий Отан Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
  2. Василий Азоронок. За четверть века до катастрофы (руск.)

Спасылкі правіць