Ота Пехт (ням.: Otto Pächt; 7 верасня 1902, Вена — 17 красавіка 1988 г., там жа) — аўстрыйскі мастацтвазнавец.

Ота Пехт
ням.: Otto Pächt
Дата нараджэння 7 верасня 1902(1902-09-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1988(1988-04-17)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, прафесар
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Ота Пехт вывучаў мастацтвазнаўства ў Венскім універсітэце ў Юліуса фон Шлосера  (англ.), у 1925 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Разам з Гансам Зэдльмайрам  (руск.) заклаў асновы структуралізму ў мастацтвазнаўстве і з’яўляўся адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай «новай венскай школы мастацтвазнаўства». У 1936 годзе эміграваў у Англію. У Оксфардзе займаўся каталагізацыяй рукапісаў Бадліянскай бібліятэкі і выкладчыцкай дзейнасцю. У 1960 годзе Пехт выкладаў у Прынстане, Кембрыджы і Нью-Ёрку. У 1963 годзе быў прызначаны ардынарным прафесарам мастацтвазнаўства ў Венскім універсітэце. Выйшаў у адстаўку ў 1972 годзе і займаўся каталагізацыяй ілюмінаваных рукапісаў у Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы.

Пехт спецыялізаваўся ў сваіх даследаваннях і выкладчыцкай дзейнасці пераважна на сярэднявечнай кніжнай мініяцюры і еўрапейскім мастацтве XV стагоддзя. Сябраваў з Робертам Музілем і Оскарам Какошкам.

Публікацыі правіць

  • Methodisches zur kunsthistorischen Praxis, München 1977
  • Buchmalerei des Mittelalters, München 1984; 1989
  • Van Eyck, München 1989
  • Rembrandt, München 1991, 2005

Зноскі

  1. а б Otto Pächt // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Otto Pächt // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі правіць