О́хрыд — горад на ўсходнім беразе Ахрыдскага возера ў Паўночнай Македоніі. Насельніцтва — каля 55,8 тыс. жыхароў. У горадзе вялікая колькасць маляўнічых дамоў і помнікаў, асноўным артыкулам бюджэту горада з’яўляецца турызм. Размешчаны на ўсход ад Тыраны (Албанія) і на паўднёвы захад ад Скоп’е. Паводле адной са здагадак назва Охрыд — славянскага паходжання і азначае «на градзе», гэта значыць «на гары».

Горад
Охрыд
макед.: Охрид
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статыстычны рэгіён
Абшчына
Каардынаты
Граданачальнік
Аляксандар Пятрэскі (СДСМ)[1]
Ранейшыя назвы
Ліхнідос
Плошча
389,93 км²
Вышыня цэнтра
695 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 38 818 чал. (2021)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+389 46
Паштовы індэкс
6000
Аўтамабільны код
OH
Афіцыйны сайт
ohridinfo.com
(макед.)(англ.)
Охрыд на карце Паўночнай Македоніі
Охрыд (Паўночная Македонія)
Охрыд

У 1979/1980 гадах Охрыд і Ахрыдскае возера былі ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя правіць

 
Від на Охрыд з Крэпасці Самуіла

Сучасны горад Охрыд пабудаваны на месцы антычнай грэчаскай (іліра-македонскай) калоніі Ліхнідос (грэч. Λυχνιδός), вядомай яшчэ з IIIII стагоддзяў да н.э. У 148 годзе да н.э. калонія была захоплена рымлянамі, якія пасля разбуральнага землетрасення ў 518 годзе амаль цалкам яе перабудавалі, з грэчаскіх пабудоў захаваліся толькі мармуровыя слупы[2].

У перыяд рымскага і візантыйскага валадарства горад з’яўляўся важным гандлёвым пунктам на пабудаванай рымлянамі дарозе ад узбярэжжа Адрыятычнага мора да Канстанцінопаля, вядомай як Эгнаціева дарога (лац.: Via Egnatia)[3]. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць, што горад вельмі даўно прыняў хрысціянства. Епіскапы Ліхнідоса бралі ўдзел у першых сусветных саборах.

Да канца V — пачатку VI стагоддзяў горад паступова засяляецца славянскімі народамі. У 861 годзе ўваходзіць у склад Балгарыі і неўзабаве атрымлівае сучасную назву (пад назвай Охрыд упершыню згадваецца ў 879 годзе)[3]. У Охрыдзе з 886 года вядзе асветніцкую дзейнасць вучань Кірыла і Мяфодзія Св. Клімент Охрыдскі, які заснаваў у Охрыдзе па распараджэнні балгарскага цара Барыса кніжную школу па перакладзе царкоўных грэчаскіх кніг на славянскую мову. Лічыцца, што менавіта ў Охрыдзе ўпершыню быў створаны алфавіт кірыліца[4].

З 990 да 1015 гады Охрыд быў сталіцай Балгарскага царства цара Самуіла. Над горадам дагэтуль застаюцца руіны яго крэпасці[5]. З 990 па 1018 у Охрыдзе мелася свая патрыярхія. Тым не менш, пасля заваявання Охрыда Візантыяй у 1018, у Охрыдзе застаўся толькі архіепіскап Охрыдскага аўтакефальнага архіепіскапства, які падпарадкоўваўся патрыярху канстанцінопальскаму. Пад валадарствам Візантыі была пабудавана вялікая колькасць храмаў.

Пры Іване Асене II (12181241) быў уключаны ў склад адноўленага незалежнага Балгарскага царства. У 1334 годзе заваяваны сербскім каралём Стэфанам Душанам.

У 1394 годзе горад акупуе Асманская імперыя, пад уладай якой ён застаецца да 1912 года, паступова прыходзячы ў заняпад[3]. У 40-х гадоў XIX стагоддзя рускі славіст Віктар Грыгаровіч адзначыў, што насельніцтва горада пераважна балгарскае, а таксама валашскае і турэцкае і часткова — грэчаскае і албанскае[6]. Паводле даных балгарскага этнографа Васіла Кынчава ў канцы XIX стагоддзя колькасць насельніцтва Охрыда складала 14 860 чалавек — 8 000 балгары, 5 000 туркі, 300 албанцы-мусульмане, 300 албанцы-хрысціяне, 460 валахі і 600 цыгане[7].

У 1913 годзе, пасля заканчэння Першай Балканскай вайны адышоў да Сербіі[3].

 
 
 

Дэмаграфія правіць

Паводле перапісу 2002 года, у горадзе Охрыд пражывала 42 033 жыхароў.[8]

Этнічны склад:

Родныя мовы жыхароў горада:

Рэлігійны склад:

  • праваслаўныя хрысціяне, 33 987 (80,9 %)
  • мусульмане, 7599 (18,1 %)
  • іншыя, 447 (1,1 %)

Помнікі гісторыі і культуры правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Гл. таксама правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 99
рус.англ.фр.