О. Ге́нры (англ.: O. Henry), сапраўднае імя Уі́льям Сі́дні По́ртэр (англ.: William Sydney Porter; 11 верасня 1862, Грынсбара, Паўночная Караліна, ЗША — 1910) — амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навел, якія характарызуюцца тонкім гумарам і нечаканымі развязкамі.

О. Генры
Уільям Сідні Портэр
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уільям Сідні Портэр
Псеўданімы O. Henry
Дата нараджэння 11 верасня 1862(1862-09-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1910(1910-06-05)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  ЗША
Бацька Algernon Sidney Porter[d]
Жонка невядома
Дзеці Маргарэт Уорт Портэр[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці амерыканскі пісьменнік, празаік-навеліст
Гады творчасці 18991910
Кірунак гумар
Жанр навелы з тонкім гумарам і нечаканымі развязкамі
Мова твораў англійская
Дэбют «Калядны падарунак Свістуна Дзіка», 1899
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 верасня 1862 года ў Грынсбара (Паўночная Караліна). Маці памерла, калі яму было тры гады. Бацька-лекар пасля смерці жонкі ператварыўся ў апівоха. Ва ўзросце дваццаці гадоў Уільям пераехаў у Тэхас і пасяліўся ў Осціне. Працаваў аптэкарам, фермерам, гандляром і інш., затым уладкаваўся касірам у Першы нацыянальны банк, адначасова займаючыся журналістыкай. У ліпені 1887 ажаніўся з Атол Эстэ. У 1896 годзе, падазраваны ў растраце, уцёк у Гандурас, дзе чакаў прыезду жонкі з дачкой. Але Атол памірала ад сухотаў, і ў 1897 Портэр вярнуўся ў Осцін. Праз год яго прызналі вінаватым і прысудзілі да пяці гадоў зняволення (усяго ён адбыў за кратамі тры з паловай гады).

Выконваючы абавязкі турэмнага фармацэўта, Портер атрымаў магчымасць заняцца літаратурай і пачаў друкавацца пад псеўданімам О. Генры (імя вядомага французскага фармацэўта). Першы свой аповед пад гэтым псеўданімам — «Калядны падарунак па-мексіканску», надрукаваны ў 1899 у «Часопісе Маклюра» (McClure’s Magazine), — ён напісаў у турме.

Калі ў ліпені 1901 Портэр выйшаў на волю, у яго ўже была свая чытацкая аўдыторыя. Ён перабраўся ў Нью-Ёрк. Самымі прадуктыўнымі былі 1904-05 гады, калі ён пісаў па аповедзе за дзень для Sunday World, ахвяруючы мастацкай праўдай на карысць забаўляльнасці.

У 1907 пісьменнік ажаніўся ў другі раз, але на той час ён ужо быў пад уладаю алкаголю, і шлюб неўзабаве распаўся. Памёр у Нью-Ёрку 5 чэрвеня 1910 года.

Творчасць правіць

Дзеянне сатырычнага рамана ў навелах «Каралі і капуста» (Cabbages and Kings, 1904) адбываецца ў Цэнтральнай Амерыцы, зборніка «Сэрдца Захаду» (The Heart of the West, 1907) — на тэхаскіх ранча, а «Голас вялікага гораду» (The Voice of the City, 1908) — у Нью-Ёрку. У зборнік «Чатыры мільёны» (The Four Million, 1909) увайшлі такія аповеды, як «Дары мудрацоў» (The Gift of the Magi), «Пакой пад дахам» (The Furnished Room), «Стралок і скарбы» (Mammon and the Archer).

Творы О. Генры адметныя вынаходніцкай фабулай, нечаканымі развязкамі, насмешлівым гумарам. Яны ствараюць казачна-авантурную эпапею амерыканскага жыцця, поўную дакладных бытавых прыкметаў і трапных сацыяльных назіранняў. Тыповы герой О. Генры — «маленькі амерыканец» з яго правам на шчасце.

У зборнік «Постскрыптумы» (Postscripts), выдадзены ўжо пасля смерці О. Генры, увайшлі фельетоны, накіды і гумарыстычныя нататкі, напісаныя ім для газеты Post (Х’юстан, штат Тэхас, 1895-96). Агулам О. Генры напісаў 273 апавяданні; поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.

Беларускія пераклады правіць

  • О. Генры. «Выкуп за Правадыра Чырванаскурых». Койданава-Ама. «Згода». 1998. 36 с.
  • Калядны падарунак з дубнячку // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
  • «Дары мудрацоў» / Перакл. С. Мядзведзева (2014)[4]

Зноскі

  1. а б в г Henry, O. // The Enciclopædia Britannica: New Volumes — 12 — London, NYC: 1922.
  2. а б O. Henry // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  4. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі правіць