Павел Валер’евіч Дураў

расійскі прадпрымальнік

Павел Валер’евіч Дураў (10 кастрычніка 1984, Ленінград) — расійскі прадпрымальнік, праграміст, рублёвы мільярдэр, адзін са стваральнікаў сацыяльнай сеткі Вконтакте і аднайменнай кампаніі. Былы генеральны дырэктар УКантакце (2006—2014)[6]. У студэнцкія гады лаўрэат стыпендый Прэзідэнта РФ і Урада РФ, трохразовы лаўрэат Патанінскай стыпендыі. На дадзены момант знаходзіцца за мяжой і не збіраецца вяртацца ў Расію.

Павел Валер’евіч Дураў
руск.: Павел Валериевич Дуров
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, прадпрымальнік
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1984(1984-10-10) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне Orthodox Christian[d]
Бацька Валерый Сямёнавіч Дураў
Маці Альбіна Аляксандраўна Дурава
Месца працы
Альма-матар
Член у
Сайт durov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2001 годзе з адзнакай скончыў Акадэмічную гімназію Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2006 годзе — філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская філалогія і пераклад» з чырвоным дыпломам. Годам раней скончыў прафесійную падрыхтоўку на факультэце ваеннага навучання СПбДУ па спецыялізацыі «Прапаганда і псіхалагічная вайна», пасля заканчэння якой атрымаў званне лейтэнанта запасу. Адразу па заканчэнні ВНУ ён стварыў «УКантакце», найбуйнейшую на дадзены момант сацыяльную сетку ў Расіі. На 2011 год Дураў, які валодаў маёмасцю ў 7,9 мільярда рублёў, займаў 350-е месца ў рэйтынгу расійскіх мільярдэраў.

Павел з’яўляецца вегетарыянцам і прытрымліваецца лібертарыянскіх палітычных поглядаў. Дурава называюць расійскім Маркам Цукербергам, а таксама часта крытыкуюць за яго эксцэнтрычныя выхадкі і выказванні. 19 лістапада 2012 года выйшла кніга Мікалая Конанава «Код Дурава», якая апісвае станаўленне «УКантакце» і яе стваральніка; на яе экранізацыю набыла правы кампанія AR Films.

Telegram правіць

Першы кліент Telegram прэзентаваны 14 жніўня 2013 года. Да лістапада 2013 года праграма мела ўжо каля 1 мільёна ўстановак, паводле даных партала «TJournal». Павел Дураў у інтэрв’ю The New York Times распавёў, што ідэя праграмы зарадзілася яшчэ ў 2011 годзе, калі ён сутыкнуўся з неабходнасцю бяспечнай камунікацыі пасля візіту спецназаўцаў. Пасля іх зыходу Дураў адразу звязаўся са сваім братам Мікалаем і ўсвядоміў брак бяспечнага спосабу сувязі. Telegram заснаваны на тэхналогіі шыфравання перапіскі MTProto, распрацаванай братам Паўла Мікалаем.[7]

У 2018 годзе Дураў заявіў пра намер запусціць блокчэйн-платформу TON з крыптовалютай Gram. Telegram прыцягнуў у гэты праект $1,7 млрд інвестыцый. Аднак з прычыны забароны Gram Камісіяй па каштоўных паперах і біржах ЗША ў 2020 годзе кампанія вымушана адмовілася ад гэтай ідэі.

Зноскі

Крыніцы правіць